• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактару глыбоцкай раёнкі, які піша абразлівыя артыкулы пра апазіцыю і Еўропу, уручылі ўзнагароду

    Галоўнага рэдактара ​​дзяржаўнай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Андрэя Панкрата ўзнагародзілі «за лепшы аналітычны матэрыял» на конкурсе для дзяржаўнай прэсы «Залатая Ліцера».

    Андрэй Панкрат Прапагандыст «Веснік Глыбоччыны»

    Андрэй Панкрат на ўручэнні «Залатой Ліцеры». Фота: vg-gazeta.by

    Аўтарскую калонку, у якой Андрэй Панкрат абразліва і з выкарыстаннем мовы варожасці выказваецца пра апанентаў беларускага рэжыму, краіны Захаду і Украіну, прадставілі як аўтарскае ўспрыманне бягучых падзей. Паводле журы, яго тэксты закранаюць нацыянальныя інтарэсы і бяспеку Беларусі, тлумачаць складаныя палітычныя і геапалітычныя расклады простымі словамі.  

    Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў чарговага конкурсу для дзяржаўнай прэсы «Залатая Ліцера», сярод якіх быў Андрэй Панкрат, адбылася ў межах Форуму медыйнай супольнасці, які праходзіў 28 траўня ў Магілёве. «Журы ацэньвала працы паводле такіх крытэрыяў, як актуальнасць, глыбіня аналізу, дакладнасць інфармацыі і творчы падыход», — піша сайт «Весніка Глыбоччыны».

    За якія публікацыі Андрэй Панкрат атрымаў узнагароду ад Міністэрства інфармацыі?

    У сваім праекце «Меркаванне» ў артыкуле пад назвай «Што чакае хрысціянства Украіны?» галоўрэд разважае пра раскол царквы ва Украіне, паганства, выкарыстоўвае мову варожасці і вінаваціць кіраўніцтва Украіны.

    Піша ён у абразлівай форме і пра жыццё ў Еўропе. Пасыл яго артыкула «Чаму аднымі лозунгамі сыты не будзеш?» такі, што апазіцыя задурманьвае галовы беларусам тым, што Беларусь павінна імкнуцца ў Еўразвяз. І на прыкладзе Грэцыі апісвае, чаму гэтая дрэнная ідэя.

    Таксама не абыходзіць Панкрат сваёй увагай Святлану Ціханоўскую і людзей, якія з’ехалі з Беларусі па палітычных матывах. Гэтай тэме ў сваім праекце ён надаў асаблівую ўвагу і напісаў некалькі матэрыялаў.

    Артыкул, пад назвай «Аб выступе Ціханоўскай у Еўрапарламенце», ён пачаў словамі: «Ціханоўская выступіла перад дэпутатамі Еўрапарламента. Трэсла бчб-анучай і ўкленчана звярталася да сваіх гаспадароў, заклікаючы прыдумаць нейкія механізмы, якія створаць хоць нейкую бачнасць працы па інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі саюз».

    У артыкуле пра з’ехаўшых «Які план адпрацоўваюць беглыя экстрэмісты?» рэдактар глыбоцкай раённай газеты распавядае пра «лялькаводаў» апазіцыі, гранты, саму апазіцыю ён называе «экстрэмістамі, якія пасуцца на амерыканска-еўрапейскім лузе».

    А ў гэтым матэрыяле пад назвай «Пра што папярэджваў Платон», зневажае незалежных журналістаў  і называе незалежныя СМІ «опа-рэсурсамі».

    Увогуле падобных матэрыялаў у аўтарскім праекце Андрэя Панкрата назбіраецца каля дзясятка. Усе назвы яго артыкулаў вельмі красамоўныя: «Што пужае беглых», «Яны хочуць здаць краіну, каб тусавацца прыгожа… Для чаго Беларусі новая ваенная дактрына», «Прадам Беларусь за 500 даляраў», «Для іх гэта «победобесие», а для нас нагода гонару» ды іншыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці