• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты-палітэмігранты прадалі кватэру ў Беларусі. Цяпер суд у Гродне хоча адмяніць здзелку

    У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся грамадзянскі працэс аб адмене здзелкі куплі-продажу кватэры. Ініцыятарам стала пракуратура горада. Адказчык — журналістка і актывістка Іна Тодрык-Пісальнік, якая з 2021 года па палітычных прычынах жыве з сям’ёй у Польшчы. Такія працэсы абяцаюць стаць рэгулярнымі.

    адмена здзелкі па продажы жылля ў Беларусі

    Анджэй Пісальнік і Іна Тодрык-Пісальнік 

    13 чэрвеня суддзя Наталля Шышко пачала разглядаць справу «аб устанаўленні факту нікчэмнасці здзелкі куплі-продажу кватэры, прымяненні наступстваў яе несапраўднасці, прызнанні несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі дагавора і пераходу права ўласнасці на кватэру».

    Істцом выступае Міністэрства фінансаў і пракуратура Гродна.

    Ёсць некалькі прычын, па якіх здзелка можат быць прызнана нікчэмнай. Сярод іх:

    • Невыкананне натарыяльнай формы здзелкі або патрабаванні аб дзяржаўнай рэгістрацыі,
    • Здзелка, якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства,
    • Здзелка, здзяйсненне якой забаронена заканадаўствам,
    • Уяўныя і прытворныя здзелкі.

    Чаму эмігранты прадаюць кватэры?

    У Беларусі пачалі ўжываць практыку завочных крымінальных спраў. Ад палітыкаў, якія дзейнічаюць адкрыта, перайшлі да шараговых актывістаў. Пры гэтым арыштоўваюць маёмасць, каб потым канфіскаваць яе, прадаць і пакрыць нібыта нанесеную дзяржаве шкоду.

    Прадаць маёмасць без прысутнасці ў Беларусі можна толькі з дапамогай генеральнай або мэтавай даверанасці. Пры гэтым з 4 верасня 2023 года прымаецца толькі даверанасць, аформленая ў Беларусі. Паводле інфармацыі Hrodna.life, рыэлтарам і натарыусам, якія такім чынам афармляюць здзелкі, пачалі перашкаджаць улады.

    Хто такія Іна і Анджэй Пісальнік?

    Анджэй Пісальнік і Іна (Інэс) Тодрык-Пісальнік — журналісты, рэдактары сайта ZnadNiemna.pl і актывісты незарэгістраванага Саюза палякаў. У красавіку 2021 года ў сям’і дома прайшоў агляд, а Іну і Анджэя павезлі ў Мінск на допыт у якасці сведак па справе, па якой абвінавачаным праходзілі іншыя лідары Саюза палякаў. Пракуратура сцвярджала тады, што дзейнасць Анджэя Пісальніка шкодзіць нацыянальным інтарэсам Беларусі. З‑за пагрозы арышту і канфіскацыі сына з сям’і Пісальнікі вырашылі пакінуць краіну. Медыя, на якія Іна і Анджэй працуюць, прызналі экстрэмісцкай інфармацыяй.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці