• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты збор на паліятыўную дапамогу для журналіста Вадзіма Доўнара

    Каманда BYSOL адкрыла новы збор для дапамогі вядомаму журналісту Вадзіму Доўнару. Першую суму для цяжкахворага медышчыка сабралі яшчэ вясной. Тады каля 6000 еўра былі накіраваныя на лячэнне, але, на жаль, яно не дало чаканых вынікаў. Беларуская асацыяцыя журналістаў прапануе калегам зноў падтрымаць Вадзіма.

    Вадзім Доўнар. Фота: з асабістага архіва

    Вадзім Доўнар — выдатны беларускі журналіст, які прысвяціў сваё жыццё асвятленню важных падзей. Вадзім працаваў у «Беларускай дзелавой газеце», «Беларускай газеце», на «Радыё Рацыя», на ўкраінскім тэлеканале ATR і ўдзельнічаў у блакадзе Крыма ў Чангары. Апошнім часам ён адміністраваў тэлеграм-канал Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».

    Арганізатары збору шчыра дзякуюць усім, хто падтрымаў Вадзіма ў папярэдні раз. 13 траўня хворага беларускага журналіста Вадзіма Доўнара валанцёры даставілі ў Польшчу з надзеяй, што тут яму правядуць аперацыю па трансплантацыі печані. 

    Аднак сітуацыя ўскладнілася. Пры падрыхтоўцы да трансплантацыі высветліліся абставіны, якія не дазваляюць правесці аперацыю. Яе адклалі на нявызначаны час, і ёсць разуменне, што Вадзім можа не дажыць да новай аперацыі.

    «Мы таксама ўпэўненыя, што кожны чалавек мае права на годнае жыццё нават калі ад яго ўжо мала што залежыць», — гавораць у BYSOL.

    Новы збор будзе накіраваны на тое, каб забяспечыць Вадзіму паліятыўную дапамогу. Ахвяраванні дапамогуць аплаціць неабходнае медыцынскае абсталяванне, лекі і паслугі медыцынскага персаналу, якія будуць неабходныя Вадзіму ў гэты складаны перыяд.

    Сума збору — 7000 еўра. Гэтых грошай хопіць на 4 месяцы.

    500 € пойдзе на пакрыццё запазычанасці за шпіталь ў Кракаве, 2000 € — на жыллё на 4 месяцы, 1600 € — сядзелка на 4 месяцы, 2900 € — ежа і неабходныя лекі на 4 месяцы.

    Далучыцца да збору на дапамогу Вадзіму.

    УВАГА! Данат з BY/RU карт небяспечны.

    Фонд BYSOL і БАЖ маюць усе пацвярджальныя медыцынскія дакументы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці