• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд завочна прыгаварыў журналіста Алеся Кіркевіча да 7 гадоў зняволення, аграмаднага штрафу і адабрання нерухомасці

    Крымінальную справу, распачатую супраць журналіста Алеся Кіркевіча ў парадку спецвытворчасці, разглядаў суддзя Гродзенскага абласнога суда Юрый Казакевіч.

    Алесь Кіркевіч завочны суд

    Алесь Кіркевіч. Фота: «Радыё Свабода»

    Працэс распачаўся 8 ліпеня, і пасля чатырох судовых пасяджэнняў 2 жніўня быў абвешчаны вырак.

    Алеся (Аляксандра) Кіркевіча суд прызнаў вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і на падставе часткі 1 артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады.

    Таксама Кіркевіч прызнаны вінаватым у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, учыненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, і на падставе часткі 2 артыкула 361–4 КК пакараны за гэта пазбаўленнем волі на тэрмін 5 гадоў са штрафам у памеры 600 базавых велічынь.

    «Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання асноўных пакаранняў і поўнага далучэння дадатковага пакарання» канчаткова суд пастанавіў прызначыць Алесю Кіркевічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбываннем ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. А таксама прызначыў штраф у памеры  24 000 рублёў.

    Тэрмін адбыцця пакарання Гродзенскі абласны суд пастанавіў адлічваць з дня фактычнага затрымання Алеся Кіркевіча.

    Рэчавыя доказы супраць журналіста будуць захаваныя

    Суд пастанавіў, што рэчавыя доказы па справе журналіста будуць захоўвацца ў матэрыялах крымінальнай справы.

    Рэчавымі доказамі, паводле якіх  Алеся Кіркевіча прызналі вінаватым, сталі:

    - CD‑R дыск з запісанымі на ім аўдыёфайламі;

    - раздрукаваны артыкул «Алесь Кiркевiч: «У сённяшняй Беларусі надышоў максімальна неспрыяльны час для стварэння беларускага кантэнту», які выйшаў на сайце «Радыё Свабода» 25 верасня 2022 года;

    -  CD‑R дыск з запісаным на ім відэаролікам з «Бондарева-юродивая. Аўтар праекта «Трызуб і Пагоня” аб сітуацыі з беларускай мовай/ Мова нанова»;

    - раздрукаваны артыкул «Ідзем у бок Паўночнай Карэі: хваліць рэжым і шукаць шпіёнаў. Беларускія гіды — аб новых патрабаваннях», які выйшаў на сайце belsat.eu 2 жніўня 2023 года.

    Паводле пераліку гэтых рэчавых доказаў можна меркаваць, што крымінальную справу супраць Алеся Кіркевіча распачалі за супрацоўніцтва з незалежнымі медыямі, абвешчанымі ў Беларусі экстрэмісцкімі фарміраваннямі.

    У кошт аплаты штрафу суд пастанавіў прадаць маёмасць Алеся Кіркевіча

    У выраку, які вынес Гродзенскі абласны суд, асобна агавораны лёс арыштаванай маёмасці журналіста. Гэта «1/3 долі права ўласнасці Кіркевіча А. Р. на будынак аднакватэрнага жылога дома па адрасе: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Кубліцкі сельскі савет, в. Бычкі, вул. Цэнтральная, д. 33».  Арышт на маёмасць быў накладзены 22 лістапада 2023 года, і яе вырашана рэалізаваць у кошт пагашэння штрафу.

    «Аднакватэрны жылы дом», пра які гаворыцца ў прысудзе, знаходзіцца ў вёсцы Бычкі — малой радзіме знакамітага Васіля Быкава. Некалі грамадскія актывісты набылі будынак колішняй вясковай школы, дзе ў першым класе вучыўся будучы пісьменнік. Калі школу ў Бычках закрылі, у драўляную хату засяліліся людзі, і за некалькі дзесяцігоддзяў яна змяніла некалькі гаспадароў. Апошнімі тутэйшымі насельнікам была сям’я Антаніны Быкавай, швагеркі Васіля Быкава. Потым у выкупленай хаце праводзілі летнікі для грамадска актыўнай моладзі.

    Хто такі Алесь Кіркевіч

    Журналіст-фрылансер, пісьменнік і краязнаўца, колішні намеснік старшыні «Маладога фронту» Алесь Кіркевіч — былы палітвязень. Ён браў удзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. На пачатку 2011-га быў арыштаваны. 5 траўня 2011 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска прыгаварыў яго да 4 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў наваполацкай папраўчай калоніі,  быў вызвалены праз памілаванне 1 верасня 2011 года.

    Спецыяльную вытворчасць супраць яго распачалі 29 сакавіка 2024 года, калі ён ужо пэўны час знаходзіўся па-за межамі Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці