• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Краіны Балтыі накрыла хваля прапаганды з Калінінграда

    Як Літва можа абараніцца? З адпаведным запытам журналісты LRT.lt звярнуліся ў Службу рэагавання сувязі Літвы.

    Бальшакоўскі «Радыёцэнтр №5» у Калінінградскай вобласці. Фота: Wikimapia

    На частаце былога Усесаюзнага сінхроннага вяшчання

    Прапагадысцкае «Радио России», якое вяшчае з тэрыторыі Калінінградскай вобласці РФ, накрыла краіны Балтыі, у тым ліку і Літву.

    На частаце сярэдніх хваляў, дзе да паўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну трансляваліся перадачы Украінскага радыё, 7 жніўня жыхары Літвы ў 18:00 і 20:00 гадзінаў слухалі «навіны»  пра тое, як «доблестная российская армия громит боевиков киевского режима в Курской области».

    Магутны ўкраінскі радыёперадатчык, які вяшчаў на частаце 549 кГц, у першыя дні вайны быў знішчаны ў Нікалаеўскай вобласці. Украіна не ў стане аднавіць вяшчанне, а Расія карыстаецца гэтым і «асвойвае» частату былога Усесаюзнага сінхроннага вяшчання часоў СССР з тэрыторыі Калінінградскай вобласці.

    Менавіта на Калінінградшчыне — у населеным пункце Бальшакова — знаходзіцца «Радыёцэнтр №5». Адтуль Расія ладзіць вяшчанне прапаганды на рускамоўнае насельніцтва краін Балтыі з дапамогай радыёперадатчыка магутнасцю 600 кВт.

    Што будзе далей? Афіцыйны адказ

    LRT.lt ужо атрымаў афіцыйны адказ намесніка старшыні Савета Службы рэгулявання сувязі Даруса Кулешуса. Той падцвердзіў, што пра сітуацыю ўлады Літвы ведаюць. 

    «Расія гэтымі перадачамі не парушае патрабаванняў міжнароднага права пры выкарыстанні радыёчастот. Частоты 549 і 1143 кілагерц у Калінінградскай вобласці ўключаныя ў план радыёчастот Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) у адпаведнасці з пагадненнем краін першага і трэцяга рэгіёна МСЭ аб выкарыстанні доўгіх і сярэдніх палосаў радыёхваляў у службах радыёвяшчання (Жэнева, 1975) з 1986 і 1975 гадоў.

    Апошнімі гадамі магутнасць электрастанцыі (у 549 кілагерц) была павялічаная, а таксама змененае месцазнаходжанне абедзвюх радыёстанцый — прыкладна на 80 кіламетраў на ўсход ад Калінінграда. Служба не можа аказаць канкрэтнага ўплыву менавіта на гэтыя мадыфікацыі.

    У адпаведнасці з крытэрыямі планавання і міжнароднай каардынацыі сярэдніх хвалевых станцый, вяшчанне на частотах такіх параметраў не стварае перашкод літоўскай інфраструктуры сувязі і радыёвяшчання».

    Самастойна вырашыць гэтую сітуацыю Літва не можа. Хаця і здольная больш эфектыўна змагацца з расійскай прапагандай.

    Журналісты LRT.lt адзначаюць, што з тэрыторыі Літвы вядзецца актыўнае вяшчанне ў сярэднехвалевым дыяпазоне на частотах 666, 1386 і 1557 кГц. Калі 1386 кГц – гэта частата «Радио Свобода», на якой ноччу вядуцца трансляцыі Украінскага радыё, дык 666 і 1557 кГц – нейкія рускамоўныя радыёстанцыі «Радио Сигнал» і «Радио Лента», у якіх угадваюцца спробы супрацьстаяць расійскай прапагандзе.

    Ці магчыма павялічыць магутнасць перадатчыка 666 кГц? Колісь на гэтай частаце транслявалася «Радыё Вільнюс», у тым ліку і на англійскай мове, а магутнасць перадатчыка складала 500 кВт. А зараз задзейнічаны перадатчык магутнасцю толькі 25 кВт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці