• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сайт Orsha.eu прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем

    У «пераліку экстрэмісцкіх фарміраванняў» на  афіцыйным сайце МУС інфармацыі пра гэта няма (на 16.30  29.08.2024). Аднак Telegram-канал  t.me/guBAZA сцвярджае, што «рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў экстрэмісцкім фарміраваннем прызнана і забаронена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі групы грамадзян, аб’яднаных пад назвай «Orsha_eu» на ўсіх інтэрнэт платформах».

    Orsha.eu прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
    Дата, калі было прынята адпаведнае рашэнне, не паведамляецца. Але тлумачацца падставы для такога рашэння — «за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асобаў».

    Стваральнік і рэдактар партала Orsha_eu Ігар Казмерчак ужо некалькі гадоў жыве ў замежжы. Ён быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай крымінальнага пераследу: супраць яго распачалі некалькі крымінальных справаў, у тым ліку за абразу Аляксандра Лукашэнкі, і наклалі арышт на ягоную аршанскую кватэру.

    Але на радзіме ягоная журналісцкая дзейнасць па-ранейшаму не дае спакою ні сілавікамі, ні нават калегам з дзяржаўных СМІ. Сёлета ў ліпені на старонках «Аршанскай газеты» у сацыяльных сетках з’явіліся  допісы пра тое, што Ігар Казмерчак знаходзіцца ў вышуку і што ён атрымлівае «тысячы ёўра ад польскіх гаспадароў».

    На думку журналіста, такая ўвага да ягонай персоны выклікана тым, што аршанскі партал ні на дзень не спыняе свае працы і публікуе праўдзівую інфармацыю пра жыццё рэгіёна. 20 чэрвеня Міністэрства інфармацыі ўключыла ў спіс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» сайт і сацсеткі  выдання оrsha.eu. Адпаведнае рашэнне 18 чэрвеня прыняў суд Аршанскага раёна і г. Орша.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці