• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура Брэсцкай вобласці зрабіла справаздачу, як змагаецца «з экстрэмізмам»

    Паводле дадзеных службы інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, за студзень—жнівень 2024 года у суды было накіравана 215 заяў «аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі дэструктыўных інтэрнет- рэсурсаў экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    Пракуратура Брэсцкай вобласці змагаецца «з экстрэмізмам»

    Пракуратура Брэсцкай вобласці. Фота: Валерый Кароль

    Надзорнае ведамства заяўляе, што супрацьстаіць «распаўсюджванню на інтэрнет-рэсурсах інфармацыі, накіраванай на павышэнне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і стварэнне недаверу да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады».

    У прыватнасці, прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі прадукцыя 89 Telegram-чатаў і Telegram-каналаў, 16 старонак у сацыяльнай сетцы Insta­gram, 13 інтэрнэт-сайтаў, 21 акаўнт у сацыяльнай сетцы Tik­Tok, 15 акаўнтаў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники», 14 акаўнтаў «Вконтакте», 30 акаўнтаў у сацыяльнай сетцы Face­book, шэсць друкаваных выданняў (кнігі), два акаўнты ў сацыяльнай сетцы X (Twit­ter), тры групы ў мэсанджары Viber, а таксама шэсць каналаў у відэахостынгу YouTube.

    У якасці прыкладу, у пракуратуры Брэсцкай вобласці ўзгадалі прызнанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» інфармацыйнай прадукцыі, што была размешчана на інтэрнэт-старонках у сацыяльнай сетцы Face­book з імем «Андрей Воронин», «БелАрусы в Германии», «АЧК-Беларусь/ABC-Belarus», «Бап Да Волі», «За Свой Город Пружаны» і іншыя.

    Спыняцца пракуроры не збіраюцца. У Брэсцкую абласную экспертную камісію накіраваны хадайніцтвы для ацэнкі інфармацыйнай прадукцыі іншых сямі крыніц «на прадмет вызначэння ў іх прыкмет экстрэмізму». Пасля атрымання экспертных заключэнняў будзе вырашана пытанне аб накіраванні адпаведных заяў у суд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці