• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Музеі ў Цеханоўцы адкрылася выстава журналісткі Кацярыны Ваданосавай

    У музеі ў польскай Цеханоўцы адкрылася выстава беларускіх строяў. Аўтаркай гістарычнай і традыцыйнай вопраткі з’яўляецца журналістка і спявачка Кацярына Ваданосава. «Кожны строй — гэта не толькі мастацкі твор, але таксама вынік навуковага даследавання», перадае словы аўтаркі імпрэзы «Радыё Рацыя».

    Кяцярына Ваданосава выстаўка народных строяў

    Кацярына Ваданосава падчас адкрыцця ўласнай выстаўкі. Фота: «Радыё Рацыя»

    Беларуская культура вельмі блізкая, падкрэсліла віцэ-дырэктар Музея ў Цеханоўцы Анна Вісьнеўская:

    – Беларуская культура нам вельмі блізкая, бо ў нашым скансэне маем хаты усходне-падляшскія, вельмі падобныя да беларускіх, у якіх паказваем тую частку польскай культуры, якая тут, на Падляшшы, з’яўляецца актуальнай.

    Кацярына Ваданосава адкрыццё аўтарскай выстаўкі

    Падчас адкрыцця выстаўкі. Фота: «Радыё Рацыя»

    – Выпадкова маім знаёмым была знойдзена цэлая куча тканін на сметніку. Ён мне затэлефанаваў. Я прыйшла, адабрала тое, што мне падалося натуральнай тканінай. Дома праверыла. Аказалася, што гэта белая воўна. І ў мяне з гэтай белай воўны пашыты строй 14 стагоддзя і жаночая зімовая традыцыйная світа. Я больш за ўсё ганаруся тым, што выстаўка паўстала. Няхай гэтая выстаўка будзе такім агульным вынікам маёй працы цягам апошніх некалькі гадоў.

    Кацярына Ваданосава спявае на адкрыцці выстаўкі

    Музычны выступ Кацярыны Ваданосавай з групай падчас адкрыцця выставы. Фота: «Радыё Рацыя»

    Арганізатарам выставы з’яўляецца Музей у Цеханоўцы а таксама Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

    Цалкам фотарэпартаж з адкрыцця глядзіце тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці