• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чарговы акаўнт брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна у Facebook прызналі «экстрэмісцкім»

    6 верасня 2024 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіў Face­book-акаўнт «Сергей Петрухин», які належаў брэсцкаму блогеру, што  стварыў адмысловую групу у гэтай сацыяльнай сетцы. Самае цікавае, што згаданы профіль у Face­book хоць і мае 2,5 тысячы падпісчыкаў, але апошні запіс там з’явіўся ў чэрвені 2020 года – да моманту затрымання Сяргея Пятрухіна.

    Сяргей Пятрухін блогер

    Сяргей Пятрухін пасля эвакуацыі. Фота: bysol.org

    Гэта не паўплывала на рашэнне пінскага суддзі Мікалая Каляды, прызнаць Face­book-акаўнт «Сергей Петрухин» экстрэмісцкім. Адпаведны прысуд вынесены 4 верасня 2024 года.

    Варта нагадаць, што сёлета напрыканцы траўня суддзя Ленінскага раёна Брэста Ала Вінаградава пастанавіла прызнаць «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» іншы профіль Сяргея Пятрухіна ў Face­book. Тады справа тычылася асабістай старонкі брэсцкага блогера, якая таксама не абнаўлялася з чэрвеня 2020 года.

    Яшчэ адна старонка экс-палітвязня Сяргея Пятрухiна ў Face­book была прызнана экстрэмісцкай напрыканцы чэрвеня 2024 года. Тады гэта адбылося паводле рашэння суда Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У выніку «экстрэмісцкі» статус атрымаў актыўны профіль блогера Сяргея Пятрухiна, створаны пасля вымушанага ад’езду з Брэста за мяжу.

    Паводе падлікаў мясцовых праваабаронцаў, з ліпеня 2020 года і да сённяшняга дня суды Брэсцкай вобласці прызналі «забароненымі» тыя ці іншыя пратэстныя чаты, каналы, сайты (і іншыя месцы ў Інтэрнеце, а таксама кнігі) ужо 582 разы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці