Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Веданне сітуацыі дапамагае нам лепш разумець настроі калег, іх патрэбы, а таксама планаваць дзейнасць на 2025 год.

Выява зроблена БАЖ
Дзе і як сёння жывуць і працуюць прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай медыясферы, якія галоўныя выклікі, праблемы, патрэбы, — кожны год БАЖ звяртаецца да калег і каляжанак з такімі пытаннямі.
Мы просім усіх, хто лічыць сябе часткай беларускага медыясектара, нават калі непасрэдна цяпер вы не працуеце ў медыя, прайсці ананімнае апытанне, якое дапаможа нам лепш ведаць і разумець адно аднаго.
Ананімізаваныя вынікі апытання будуць апублікаваныя на пляцоўках БАЖ у лістападзе.
ПРАЙСЦІ АНАНІМНАЕ АПЫТАННЕ НА GOOGLE FORMS
Гэта зойме ў вас 5 хвілін.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў