• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рыгор Азаронак будзе здымаць дакументальныя фільмы пра падзеі 2020 года

    Адыёзнага тэлепрапагандыста і ютуб-блогера Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм» у якасці рэжысёра дакументальнай студыі «Летапіс». Пра гэта Еўрарадыё расказалі крыніцы з асяроддзя дзяржкінастудыі.

    Рыгор Азаронак  рэжысёр Беларусьфільма

    Азаронак там здыме два праекты, звязаныя з падзеямі 2020 года. Магчыма, гаворка ідзе пра тыя пераломныя падзеі з пазіцыі рэжыма. На студыю Азаронак трапіў праз пратэкцыю сённяшняга гендырэктара Юрыя Аляксея.

    Прапагандыст не аднойчы абураўся, што “Беларусьфільм” не здымае фільмы пра тое, як рэжым задушыў пратэсты ў 2020 годзе. І таму было тлумачэнне — у Мінкульт не дасылалі ідэі і сцэнары фільмаў на гэтую тэматыку.

    На «Беларусьфільме» цалкам звольнілі кіраўніцтва студыі, якая здымала дакументальнае кіно

    Рыгор Азаронак працягне сямейную традыцыю — яго бацька Юрый Азаронак стаў знакамітым праз прапагандысцкія тэлестужкі ў 1990‑я гады. У сваіх працах ён выкрываў ва ўсіх грахах апазіцыйныя сілы, што дазволіла яму ўвайсці ў давер да Лукашэнкі.

    Малодшы Азаронак, як і бацька, скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “Рэжысёр”. Дыпломнай працай Рыгора стаў фільм “Салдат Хрыста. Юрый Вараб’ёўскі”, прысвечаны аднайменнаму праваслаўнаму пісьменніку і канспіролагу з Расіі.

    З таго моманта Рыгор Азаронак больш кіно не здымаў, але цяпер у яго з’явіўся шанец рэалізаваць аўтарскія амбіцыі.

    Як Азаронак стаў такім? Новыя факты з біяграфіі прапагандыста

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці