• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Венгры пратэстуюць супраць прапаганды дзяржаўных СМІ

    Маштабная акцыя пратэсту адбылася каля штаб-кватэры дзяржаўнай медыякарпарацыі Венгрыі ў мінулыя выходныя. Наступны выступ запланаваны на 23 кастрычніка. Чаму венгры выйшлі супраць прапаганды, распавядае Euronews.

    Венгры пратэстуюць супраць прапаганды дзяржаўных СМІ

    Удзельнікі дэманстрацыі, арганізаванай вугорскай апазіцыйнай партыяй «Ціса» супраць дзяржаўных СМІ ў Будапешце, 5 кастрычніка 2024 года. Фота: Szi­lard Koszticsak/MTI

    Тысячы пратэстоўцаў сабраліся ля штаб-кватэры дзяржаўнай медыякарпарацыі Венгрыі 5 кастрычніка, каб выступіць супраць прапаганды венгерскага ўраду.

    Пратэсты арганізаваў Петэр Мадзьяр вядомы апазіцыянер Венгрыі. Ён узначальвае партыю «Ціса», якая ў апошнія месяцы стала самым сур’ёзным палітычным выклікам для прэм’ер-міністра Віктара Орбана з таго часу, як ён прыйшоў да ўлады амаль 15 гадоў таму. Партыя Мадзьяра атрымала амаль 30% галасоў на выбарах у Еўрапейскі саюз гэтым летам і, паводле апытанняў, знаходзіцца ў межах некалькіх пунктаў ад кіруючай партыі «Фідэс».

    Мадзьяр адкрыта гаворыць пра тое, што, на яго думку, «фабрыка прапаганды» Орбана нанесла ўрон венгерскай дэмакратыі.

    “Паўтарыце хлусню дастаткова шмат разоў, і людзі павераць у тое, што гэта праўда. Гэта парада Адольфа Гітлера для “Фідэс”, для прапаганды кіруючай партыі. І вучні рушылі за парадай свайго настаўніка. Тое, што адбываецца сёння ў Венгрыі ў 2024 годзе пад імем дзяржаўнай службы, гэта сусветны скандал», сказаў Мадзьяр падчас акцыі.

    Венгерскія і міжнародныя назіральнікі даўно папярэджваюць, што свабода прэсы ў краіне знаходзіцца пад пагрозай і што партыя Орбана выкарыстоўвае скупку СМІ звязанымі з урадам бізнэс-магнатамі для стварэння праўладнай медыяімперыі.

    Паводле ацэнак арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», дзякуючы такім здзелкам партыя Орбана кантралюе каля 80% рэсурсаў венгерскага медыярынку.

    У 2021 годзе гэтая арганізацыя ўнесла Орбана, першага лідэра ЕС, у спіс «драпежнікаў» у сферы СМІ.

    «Грамадства чуе толькі адзін бок і нават не ведае пра іншы»

    «Гэта нонсэнс, што ў СМІ, якія фінансуюцца падаткаплацельшчыкамі, выходзіць толькі ўрадавая прапаганда», адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту Балаш Тэмпэ. Ён назваў штаб-кватэру дзяржаўнай вяшчальнай кампаніі MTVA «фабрыкай хлусні».

    Пенсіянерка з паўднёвай Венгрыі Агнеш Гера распавяла, што іншадумства падвяргаецца цэнзуры ў дзяржаўных СМІ, і гэта абмяжоўвае доступ венграў да інфармацыі аб палітычных альтэрнатывах.

    «Гэта вельмі цяжка і сумна, што сістэма працуе такім чынам, што грамадства чуе толькі адзін бок і нават не ведае пра іншы», сказала яна.

    Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі дырэктара грамадскіх СМІ і паўтарыў скаргі многіх апазіцыйных палітыкаў на тое, што ім не даюць магчымасці выступаць на дзяржаўным тэлебачанні, каб размаўляць з выбаршчыкамі.

    Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на чарговую дэманстрацыю 23 кастрычніка, у нацыянальнае свята, прысвечанае няўдалай рэвалюцыі ў Венгрыі супраць савецкага панавання ў 1956 годзе.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці