• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Навінавыя інфлюэнсеры» і журналісты: што іх яднае, а што адрознівае?

    Якую ролю адыгрываюць «навінавыя інфлюэнсеры» для журналістыкі? Якім вопытам могуць падзяліцца адзін з другім стваральнікі лічбавага кантэнту і журналісты? Разабрацца ў гэтым і пазнаёміцца з лепшымі практыкамі дапаможа наватарская кніга ад амерыканскіх калег.

    Вокладка кнігі. Малюнак узяты з сайта journalismcourses.org

    Цэнтр журналістыкі Цэнтра Найта ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы выдаў электронную кнігу «Стваральнікі кантэнту і журналісты: пераасэнсаванне навінаў і даверу ў лічбавую эпоху», якую аўтары падаюць як наватарскую.

    Інфлюэнсер (ад англійскага influ­ence — «уплыў») — чалавек, меркаванне якога з’яўляецца важным для вялікай колькасці людзей, «лідэр меркаванняў»; асоба, якая можа ўплываць на меркаванне многіх; звычайна гэта знакамітасць, эксперт у сваёй галіне. У сацыяльных сетках такім з’яўляецца карыстальнік, ці блогер, які мае шырокую і лаяльную аўдыторыю.

    Выдадзеная пад рэдактарствам доктара Саммер Харлоў, намесніцы дырэктара Цэнтра Найта, кніга ўяўляе сабой калекцыю ўрокаў і назіранняў ад стваральнікаў лічбавых тэхналогій і журналістаў з усяго свету.

    Даўно не сакрэт, што сучасная журналістыка знаходзіцца ў стане павышанай гатоўнасці, паколькі аўдыторыя ў пошуку навін працягвае пераходзіць  са старых медыяў у сацыяльныя сеткі.

    «Многія маладыя людзі больш давяраюць тыктокерам, чым журналістам, якія працуюць у інфармацыйным выданні. Згодна са справаздачай аб лічбавых навінах Інстытута даследаванняў Reuters за 2024 год, больш за палову карыстальнікаў Tik­Tok, Snapchat і Insta­gram атрымліваюць навіны ад інфлюенсераў у сацыяльных сетках, а не ад масавых выданняў і журналістаў. Змена ў разуменні таго, што такое журналістыка і хто такі журналіст, безумоўна, не новая з’ява, але, дзякуючы сацыяльным сеткам, гэта асабліва прыкметна», — адзначаецца ў прадмове выдання.

    Аўтары ўпэўненыя: рост колькасці навінаў у сацыяльных сетках уяўляе сабой пераломны момант для журналістыкі, каб пераасэнсаваць сябе, робячы навіны больш актуальныя і даступныя для большай колькасці людзей.

    Пра што можна будзе прачытаць?

    Прызнаючы, што сацыяльныя сеткі і іншыя новыя тэхналогіі змяняюць традыцыйную журналістыку, медыйшчыкам неабходна разумець праблемы, магчымасці і абмежаванні, звязаныя з размываннем межаў паміж журналістамі і інфлюэнсерамі/стваральнікамі кантэнту.

    Каб дапамагчы чытачу разабрацца ў нюансах, аўтары ў першай частцы выдання распавядаюць пра падабенства і адрозненне паміж стваральнікамі кантэнту і журналістамі. Яны гавораць таксама і пра ролю, якую адны і другія іграюць у стварэнні навінаў.

    «Ідэя пра тое, што журналісты і стваральнікі кантэнту могуць працаваць разам, камусьці здасца спрэчнай, але ўсе прыкметы сцвярджаюць, што «навіны» па сваёй сутнасці могуць быць і не звязаныя з журналістамі», — падкрэсліваецца на старонках кнігі.

    У другой частцы пададзеныя партрэты «навінавых інфлюэнсераў» з усяго свету, як, напрыклад, Дзілан Пэйдж (ён жа News Dad­dy) з Вялікабрытаніі ці Кассі Чо (заснавальнік Almost) з Тайваня. 

    У трэцяй частцы сабраныя розныя погляды аўтараў і актывістаў, якія выкарыстоўваюць свой уплыў у барацьбе са зменамі клімату.

    А ў заключнай частцы кнігі можна знайсці лепшыя практыкі для журналістаў і стваральнікаў кантэнту, якія хочуць этычна і паспяхова дзяліцца навінамі ў эпоху лічбавых медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці