• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура Абхазіі ў афіцыйным адказе пагражае журналістам БРЦ «маршрутам з трох літар»

    Генеральная пракуратура Абхазіі не палічыла мэтазгодным адрэагаваць на вынікі расследавання Беларускага расследавальніцкага цэнтра і назвала яго «заснаваным на домыслах і непацверджаных фактах». Такі адказ прыйшоў журналістам на запыт ведамству. БРЦ прасіў адказаць на пытанні пра перадачу ўчастка на беразе мора ў абхазскім сяле кампаніі, звязанай з набліжанымі Аляксандра Лукашэнкі.

    Героі расследавання БРЦ Віктар Шэйман, Аляксандр Раманоўскі, Аляксандр Лукашэнка, Аслан Бжанія. Калаж створаны БРЦ з выкарыстаннем ШІ

    У рамках працы над расследаваннем «Кошт візіту ў Абхазію. Ці прамяняў Лукашэнка нацыянальныя інтарэсы на ўчастак ля мора» БРЦ накіраваў афіцыйны запыт у Генеральную пракуратуру непрызнанай рэспублікі. Журналісты папрасілі растлумачыць, ці правярала ведамства здзелку па перадачы прыбярэжнага зямельнага ўчастка плошчай 20 га кампаніі «Жемчужина 2010» на наяўнасць карупцыйных дзеянняў.

    У адказе пракуратуры за подпісам генеральнага пракурора А.Н. Агрба сказана, што рэагаваць на расследаванне БРЦ ведамства лічыць немэтазгодным, а «мэтай такіх абвінавачванняў з’яўляецца дыскрэдытацыя адносін Рэспублікі Абхазія і Рэспублікі Беларусь і непасрэдна прэзідэнта А.Р. Лукашэнкі». 

    «Аляксандр Рыгоравіч па праве з’яўляецца адным з самых аўтарытэтных дзяржаўных дзеячаў сучаснасці, узорам адказнага кіраўніка, які цвёрда адстойвае інтарэсы свайго народа, які карыстаецца павагай у нашай краіне», — паведамілі нам у Генпракуратуры і дадалі, што «ў выпадку паўтарэння падобных правакацыйных зваротаў у адрас дзяржаўных структур Рэспублікі Абхазія іх аўтары будуць неадкладна адпраўленыя па вядомым маршруце руху, які складаецца з трох літар». 

    У верасні 2022 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Абхазію і сустрэўся з яе лідарам Асланам Бжанія. На наступны дзень пасля паездкі прэм’ер непрызнанай рэспублікі ўхваліў прапанову аб перадачы ТАА «Жемчужина 2010» участка ў сяле Кындыг Ачамчырскага раёна пад будаўніцтва санаторна-курортнага комплексу.

    Як высветліў БРЦ, у кампаніі «Жемчужина 2010» два ўладальнікі: 10% аформлена на грамадзяніна Абхазіі Дато Квіцынію, а 90% — на беларускую фірму «Тэрмалія», якая належыць былому супрацоўніку Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. 

    Фактычна кампаніяй кіруюць Мікалай Селіванаў, былы першы намеснік кіраўніка справамі Лукашэнкі. Яго былы кіраўнік і кіраўнік ведамства — блізкі паплечнік Лукашэнкі Віктар Шэйман. Нягледзячы на тое, што Шэйман больш не займае афіцыйных пасад, ён асабіста суправаджаў Лукашэнку падчас візіту ў Абхазію ў верасні 2022 года. 

    Сабраныя БРЦ факты паказваюць, што за кампаніяй «Жемчужина 2010» могуць стаяць інтарэсы самога Аляксандра Лукашэнкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці