• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    16 лістапада ў Мінску пачалі судзіць журналістку Вольгу Радзівонаву

    Разгляд крымінальнай справы прызначаны на 10:30 раніцы 16 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Вольгу Радзівонаву вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў дыфамацыйнага характару. Ёй пагражае да 6 гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі. Весці працэс будзе суддзя Вера Галаўкова.

    Вольгу Радзівонаву абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ:

    • частак 1 і 2 артыкула 367 «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» — караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў ці пазбаўленнем волі на тэрмін да 6 гадоў;
    • артыкула 369–1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» — караецца арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам або без штрафу;
    • часткі 1 артыкула 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы» — караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін;
    • часткі 1 артыкула 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» — караецца штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

    Журналістку Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Вядома, што падчас утрымання ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках.

    Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

    30 кастрычніка 2024 года праваабарончая супольнасць прызнала Вольгу Радзівонаву палітычнай зняволенай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці