• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абвешчаны лонг-ліст Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці

    Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2024 апублікаваў  доўгі спіс намінантаў. У ім нямала журналістаў.

    Апублікавалі лонг-ліст Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024

    Намінацыя «Праваабаронца года»

    Намінанты 2024 года:

    1.    Наста Базар;

    2.    Вольга Зазулінская;

    3.    Марына Касінерава;

    4.     Марыя Колесава-Гудзіліна;

    5.     Павел Левінаў;

    6.     Ганна Маціеўская;

    7.      Віктар Мацкевіч;

    8.      Таццяна Нядбай;

    9.      Леанід Судаленка;

    10.     Алёна Чаховіч.

    Намінацыя «Журналіст года»

    Намінанты 2024 года:

    1.       … … (Непублічная асоба. Імя і прозвішча журналіста (кі) ёсць у Аргкамітэта);

    2.       Наста Бойка, «Медыязона Беларусь»;

    3.       Раман Васюковіч, «Настоящее Время.Беларусь»;

    4.       Аляксандр Івулін, Ютуб-канал «ЧестнОК»;

    5.       Вольга Класкоўская, «Новы Час»;

    6.       Руслан Кулевіч, праект «Мы вернемся»;

    7.       Валярына Кустава, праект «Беларус беларусу»;

    8.       Вольга Лойка, «План Б»;

    9.       Ганна Любакова, блог;

    10.     Мікіта Мелказёраў, Ютуб-канал «Жыццё-маліна», інтэрв’ю з праваабаронцамі;

    11.      Фёдар Паўлючэнка, REFORM.news;

    12.     Дзіяна Пінчук, сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна».

    Намінацыя «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года»

    Намінанты 2024 года:

    1.       Грамадскае расследаванне катаванняў у РУУСах Мінска, «Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў» і «Прававая ініцыятыва»;

    2.       «Напішы ліст палітвязню», ініцыятыва беларусаў Варшавы, якія штотыдзень пішуць лісты палітвязням;

    3.       Dysi­dent­By;

    4.       Ініцыятыва падтрымкі вызваленых палітвязняў «Вольныя»;

    5.       BYSOL;

    6.       ILIA-By;

    7.       Беларуская праваабарончая школа;

    8.       Праект «Беларус беларусу»;

    9.       Праваабарончая кампанія «Здароўе ў турме»;

    10.     Цэнтр Беларускай Салідарнасці;

    11.   «Марафон салідарнасці». Кампанія БАЖ па салідарнасці з палітычна зняволенымі журналістамі;

    12.   Кампанія жаночай салідарнасці пасля згвалтавання і забойства беларускі ў Польшчы #хопіцьгвалціць;

    13.   Ініцыятыва «Фемгрупа»;

    14.   Ініцыятыва НАУ па перадачы справы аб дэпартацыі беларусаў у Міжнародны крымінальны суд;

    15.   Міжнародная кампанія арганізацыі Tg House Belarus супраць закона аб забароне «ЛГБТ-прапаганды»;

    16.   Праект «Палітвязынка»;

    17.   Беларусы Беластока, за шматгадовыя акцыі за вызваленне Анджэя Пачобута.

    Намінацыя «Праваабарончая салідарнасць»

    Намінанты 2024 года:

    1.       Вольга Брыцікава;

    2.       Андрэй Гнёт;

    3.       Максім Знак;

    4.       Ігар Ільяш;

    5.       Марыя Калеснікава;

    6.       Марына Леановіч;

    7.       Павел Левінаў;

    8.      Таццяна Лішанкова;

    9.      Наста Лойка;

    10.    Ігар Лосік;

    11.    Алена Маслюкова;

    12.   Марфа Рабкова;

    13.   Антон Сташэўскі.

    Пра прэмію:

    Прэмія была заснаваная ў 2008 годзе. Беларускія праваабаронцы штогод адзначалі тых, хто зрабіў унёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека ў Беларусі. Пятнаццаць гадоў — вялікі тэрмін. За гэты час не аднойчы мянялася грамадска-палітычная сітуацыя, і разам з ёй мянялася і Прэмія. Ад пачатку Прэмія ўручалася па трох намінацыях: праваабаронца года, адвакат года і журналіст года. У 2016 годзе на змену «Адвакату года» прыйшла намінацыя «Грамадская кампанія ці ініцыятыва года».

    У 2023 годзе Аргкамітэт заснаваў новую, чацвертую намінацыю «Праваабарончая салідарнасць». Гэтая намінацыя дазволіць уганараваць тых, хто зазнаў пакуты пераследу, і ў той самы час узнагародамі ў іншых намінацыях адзначыць праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў, якія працягваюць дзейнасць на карысць беларускага грамадства. Першым пераможцам у новай намінацыі стала Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Берасця. Яна была затрыманая 3 студзеня 2021 года, атрымала два гады калоніі. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці