• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сейм Латвіі не стаў забараняць беларусам працаваць у грамадскіх медыях

    27 лістапада Сейм Латвіі не прыняў да разгляду законапраект, якім планавалі забараніць грамадскім медыям заключаць працоўныя і аўтарскія дамовы з грамадзянамі Беларусі і Расіі, паведамляе rus.delfi.lv

    Сейм Латвіі не стаў забараняць беларусам працаваць у тамтэйшых грамадскіх медыя

    Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: БАЖ

    Латвійскі парламент падтрымаў беларускіх журналістаў, якія збеглі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі. Сейм таксама не прыняў да разгляду папраўкі да закона аб адукацыі, якія прадугледжвалі ўвядзенне з 1 верасня 2025 года забароны для грамадзян Беларусі і Расіі працаваць у якасці педагогаў.

    Ініцыятарам абодвух законапраектаў выступіла апазіцыйнае Нацыянальнае аб’яднанне.

    Кіроўныя «Новае Адзінства», Саюз «зялёных» і сялян і «Прагрэсіўныя» ўстрымаліся ад галасавання, тым самым кааліцыя фактычна заблакавала далейшы разгляд законапраектаў у парламенце.

    Кіраўнік кіроўнай фракцыі «Новае Адзінства» Эдмундс Юрэвіцс падкрэсліў, што партыя не можа падтрымаць гэты законапраект.

    «Відавочна, ён (законапраект) падымае актуальную праблему, але, на жаль, у цяпершанім выглядзе мы не можам яго падтрымаць, таму што артыкул 2 законапраекта прама і дакладна забараняе бежанцам з беларускага рэжыма, якія знаходзяцца ў Латвіі, якія ствараюць якасны кантэнт для барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, распаўсюджваць такую інфармацыю, у тым ліку яе трансляцыю ў грамадскіх медыях»,сказаў спадар Юрэвіцс.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці