• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сярэдняя школа стане кузніцай кадраў не толькі для «журналістыкі», але і для інтэрнэт-«патрыётаў»

    Не паспела міністэрства адукацыі ўвесці ў сярэдняй школе факультатыў «Уводзіны ў прафесію журналіста», як следам з’явіўся яшчэ адзін факультатыў «Я і мая краіна ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт». Абодва прадметы ўводзяцца для навучэнцаў VIII–IX класаў сярэдняй школы. Факультатыў разлічаны на 69 гадзін.

    Дэлегацыя журфака БДУ наведала XI Форум маладых журналістаў, які прайшоў 13 снежня ў Мінску. Фота: journ.bsu.by

    Галоўная мэта новага навучальнага курса — «фармаванне грамадзянскасці і патрыятызму», дый мэты адпаведныя: «выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну і яе дасягненні і напісанне арыгінальных тэкстаў патрыятычнай скіраванасці», а таксама «падбор ілюстрацый, стварэнне сцэнарыяў радыёперадач і відэаролікаў, размяшчэнне і прасоўванне іх у Інтэрнэце».

    У выніку навучэнцы мусяць навучыцца ствараць кантэнт інтэрнэт-старонак, вызначаць мэтавую аўдыторыю, пісаць тэксты ў розных жанрах.

    Навучэнцам хочуць паказаць, як працаваць з тэкстамі, фота і відэа, будуць расказваць пра бяспеку ў інтэрнэце, растлумачыць, што такое «кантэнт», як працуюць пошукавыя сістэмы (прычым акцэнт робіцца на расійскім Яндэксе), сацыяльныя сеткі, форумы, анлайн-дзённікі, мэсэнджары. І пра тое, якую інфармацыю пра сябе варта выкладаць у інтэрнэт, а якую не варта. Вучняў таксама хочуць навучыць, як весці перапіску і стасавацца па відэасувязі, навучыць грамаце і этыкету.

    Васьмікласнікі па выніках факультатыва мусяць зрабіць прэзентацыю праекта (вэб-старонка, акаўнт, калаж, макет) і абараніць яго. А дзевяцікласнікам давядзецца падрыхтаваць аўтарскі анлайн-дзённік пра неабсяжную любоў да радзімы: турызм, прырода, гісторыя, дасягненні навукі, культуры і атамнай энергетыкі. 

    Відавочна, беларуская прапаганда яўна адчувае хранічны дэфіцыт кадраў. Улада спрабуе гадаваць прапагандыстаў з падлеткавага ўзросту.

    Што не так з пражэктамі Мінадукацыі?

    Беларускіх журналістаў рыхтуюць тры ВНУ: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і ГДУ імя Францыска Скарыны ў Гомелі.

    Сёлета ў БДУ конкурс на спецыяльнасць «Журналістыка» склаў 1,07 чалавека на месца (79 заявак на 74 месцы + 6 «мэтавікаў» па-за конкурсам), на спецыяльнасць «Інфармацыя і камунікацыя» конкурс яшчэ ніжэйшы — 1,05 чалавекі на месца (44 заяўкі на 42 месцы).

    Платнае аддзяленне на факультэце журналістыкі ліквідавана, бо платнікаў немагчыма прымусіць працаваць у дзяржаўных СМІ.

    Нядаўна БАЖ задаваўся пытаннем, ці ўвогуле варта ісці на журфак БДУ (галоўнага ВНУ Беларусі) з перспектывай стаць прапагандыстам, і якія альтэрнатывы існуюць увогуле.

    Ірына Сідорская, якая працавала загадчыцай кафедры тэхналогій камунікацый і сувязей з грамадскасцю журфака БДУ да 2021 года, мяркуе, што новаўвядзенні беларускіх уладаў прадыктаваныя нежаданнем выпускнікоў «паступаць на журфак, а таксама існуе кадравы голад у рэдакцыях».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці