• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Apple патлумачыла, чаму выдаляе прыкладанні СМІ і VPN з расійскага App Store

    Кампанія Apple заявіла, што выдаліла з App Store прыкладанні «Радио Свобода» у рамках «выканання дэмакратычных прынцыпаў».

    Apple патлумачыла выдаленне СМІ і VPN з расійскага App Store

    Фота: Armand Val­en­dez / pexels.com

    Пра гэта гаворыцца ў адказе кампаніі на запыт арганізацыі «Рэпарцёры без межаў». У Apple паведамілі, што выдаленне прыкладанняў незалежных рускамоўных СМІ і VPN-сэрвісаў звязана з неабходнасцю выконваць расейскія законы для працягу працы ў краіне, піша «Настоящее время».

    «Невыкананне патрабаванняў закона можа прывесці да таго, што Apple больш не зможа падтрымліваць App Store або распаўсюджваць кантэнт у гэтай краіне. Урад ЗША заахвочвае кампаніі падтрымліваць даступнасць камунікацыйных паслуг для расійскага насельніцтва, лічачы, што наяўнасць гэтых паслуг неабходна для падтрымкі дэмакратычных прынцыпаў», – дадалі ў кампаніі.

    На думку «Рэпарцёраў без межаў», падпарадкаванне падобным патрабаванням аўтарытарнай дзяржавы «ставіць пад сумнеў публічныя заявы Apple аб яе прыхільнасці да свабоды інфармацыі». У арганізацыі адзначылі, што Apple «працягвае квітнець у Расіі» дзякуючы паралельнаму імпарту сваіх тавараў у краіну. RSF заклікаў тэхналагічнага гіганта адмовіцца ад садзейнічання рэгулятарам, якія не выконваюць міжнародныя стандарты права на інфармацыю.

    У сярэдзіне кастрычніка Apple па патрабаванні Роскомнадзора выдаліла з расійскага App­Store прыкладанне тэлеканала «Настоящее Время». У лістападзе расійскім карыстальнікам Apple сталі недаступныя навінавае шоў «Што гэта было?» Рускай службы «Бі-бі-сі», а таксама падкасты The Insid­er і «Эхо Москвы». Неўзабаве пасля гэтага з расійскага App Store было выдалена прыкладанне «Свобода» з кантэнтам рускай службы «Радио Свобода» і яе праектаў «Сибирь. Реалии» і «Север. Реалии».

    У верасні 2024 года праект Great­Fire, які адсочвае цэнзуру ў інтэрнэце, заявіў, што Apple выдаліла з расійскага App Store 98 VPN-прыкладанняў. Apple таксама выдаляла з сваёй крамы прыкладання заблакаваных у Расіі замежных СМІ, піша «Медуза».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці