• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны рэдактар «Альфа Радыё» саліраваў у праўладным флэшмобе. Хто ён такі?

    Галоўны рэдактар «Альфа Радыё» Вадзім Шэпет выйшаў з баянам на чыгуначны вакзал у Мінску, каб правесці праўладны флэшоб «Бацька ў нас круты!». Ён акампанаваў студэнтам, якія «загадзя дамовіліся прыйсці на вакзал у пэўны час, каб выканаць гучна і хорам песню». 

    Галоўны рэдактар «Альфа Радыё» саліраваў у праўладным флэшмобе

    Галоўны рэдактар «Альфа Радыё» Вадзім Шэпет. Фота: sb.by

    Будучы прапагандыст нарадзіўся ў вёсцы Русінавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Баян у руках Вадзіма Шэпета з’явіўся невыпадкова.Ён скончыў музычнае вучылішча па класе баяна і нават крыху папрацаваў на гэтай ніве настаўнікам.

    «Але тры дні папрацаваў выкладчыкам па класе баяна ў музычнай школе і зразумеў, што вучыць гамам больш не магу», — расказваў  будучы галоўны рэдактар «Альфа Радыё». 

    Кінуўшы настаўніцтва, Шэпет кінуўся вучобу, але і ў Белдзяржуніверсітэце культуры надоўга не затрымаўся. Як ён прызнаваўся ў адным з інтэрв’ю, навучацца эстраднаму вакалу яму стала нецікава, таму праз год ён сышоў з ВНУ і  ўладкаваўся ў рэстаран спяваць. Таксама зарабляў у якасці вядучага на вяселлях і тэматычных вечарынах.

    Галоўны рэдактар «Альфа Радыё» саліраваў у праўладным флэшмобе

    Вадзім Шэпет. Фота: Аляксей Вязмінаў, sb.by

    Аднак  жыццё яго ўсё ж прымусіла атрымаць дыплом. За адукацыяй эканаміста-менеджэра Вадзім Шэпет пайшоў у прыватны Міжнародны інстытут кіравання і прадпрамальніцтва. Выбіўшыся ў медыйны топ-менеджмент, прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ.

    На «Альфа Радыё» ён трапіў у 2020‑м годзе.

    «Упершыню мы сутыкнуліся з сітуацыяй, што спрабавалі зламаць краіну, разваліць дзяржаву і пасеяць хаос. Мне самому было цікава разабрацца ва ўсім, што адбываецца ў Беларусі і за яе межамі», — тлумачыў прапагандыст сваю працу. 

    Прыход Шэпета супаў са зменамі на радыёстанцыі. Асабліва яны закранулі грамадска-палітычнае вяшчанне. Па меркаванні радыйшчыка, у рэдакцыі «засталіся людзі ідэйныя», якія працуюць «на вастрыі інфармацыйнай барацьбы».

    «Мы сталі больш прамымі, менш сціплымі, мы больш гаворым пра плюсы нашай дзяржавы, не саромеемся параўноўваць, як жывем мы і як жывуць нашы суседзі. І часцей гэтае параўнанне аказваецца не на карысць замежжа: там людзі вымушаны эканоміць на элементарных рэчах, тады як беларусы могуць сабе дазволіць камфорт», — успамінае ён той час. 

    Спачатку Шэпет вёў музычныя перадачы, пасля стаў праграмным дырэктарам радыёстанцыі. Зараз з’яўляецца галоўным рэдактарам гэтага медыя, вядзе грамадска-палітычнае ток-шоу «Будни». 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці