• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал

    Журналіст будзе весці жывую трансляцыю са студыі «Белсата» ў дзень галасавання 26 студзеня. Ён расказаў «Нашай Ніве», чаму вярнуўся на тэлеканал.

    Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал «Белсат»

    Алесь Залеўскі. Крыніца фота: Наша Ніва

    Алесь Залеўскі расказвае, што пасля некалькі гадоў жыцця ў Грузіі быў у пошуку працы.

    «Пачаліся перамены на «Белсаце». Натуральным чынам намалявалася гісторыя майго вяртання. Гэта не была вакансія, на якую трэба было падавацца, я сам напісаў кіраўніцтву і прапанаваў. Быў такі агульны інтарэс: і з боку кіраўніцтва, і з майго боку, бо шукаў працу. Была ахвота, прынамсі, разгледзець такі варыянт. І ўсё добра склалася. «Белсат» — адзінае беларускамоўнае тэлебачанне, дзе я сапраўды магу сябе рэалізаваць. Пачуваюся тут як дома», — кажа ён.

    Алесь Залеўскі нарадзіўся ў Гродне. З’явіўся на «Белсаце» з моманту стварэння тэлеканала ў 2008 годзе: працаваў у варшаўскім бюро, быў вядучым перадачы «Тыдзень у Аб’ектыве». З цягам часу стаў тварам тэлеканала.

    Праграма «Тыдзень» сыходзіць з «Белсата»

    У 2014 годзе Залеўскі вярнуўся з Польшчы ў Беларусь. З’яўляўся аўтарам цыкла «Рэпартаж Залеўскага», а потым перадачы «Людскія справы». У 2019‑м развітаўся з «Белсатам».

    У канцы 2021 года здарыўся скандал. Былы супрацоўнік ГУБАЗіК Аляксандр Азараў заявіў, што, па яго інфармацыі, Алесь Залеўскі супрацоўнічаў з КДБ. Залеўскі абвяргаў гэта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці