• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хочаце правесці перадачу на Польскім радыё па-беларуску? Рэдакцыя прапануе лот на дабрачынным аўкцыёне

    Рэдакцыя Польскага радыё выставіла лот на дабрачынны аўкцыён. Пераможца стане сувядоўцай аднаго з ранішніх эфіраў Украінскай службы. Чакаюць ставак у тым ліку ад беларусаў, перадачу можна будзе правесці на роднай мове.

    Польскае радыё прапануе лот на дабрачынным аўкцыёне

    Лагатып акцыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі». Фота: Cezary Piwowars­ki / PR

    У нядзелю ў Польшчы пройдзе дабрачынная акцыя «Вялікі аркестр святочнай дапамогі». Падчас яе будуць збіраць грошы на мэты, звязаныя з медыцынай і аховай здароўя. Пра мерапрыемства распавядае Беларуская служба Польскага радыё

    Упершыню акцыя «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» прайшла ў 1993 годзе. Яе прыдумаў журналіст і грамадскі дзеяч Ежы Оўсяк. На працягу года штогод у Польшчы адбываюцца дабрачынныя канцэрты, а ў студзені праходзіць «Вялікі фінал», падчас якога тысячы валанцёраў выходзяць на вуліцы са скарбонкамі і збіраюць грошы. Сродкі таксама збіраюцца на аўкцыёнах. Сярод лотаў, у прыватнасці, рэчы і прадметы ад вядомых людзей, альбо, для прыкладу, вячэра з імі ў рэстаране ці проста праведзены час. 

    Сёлета актыўны ўдзел у акцыі прымае Польскае радыё, у тым ліку і канал замежнага вяшчання. Рэдакцыя выставіла некалькі лотаў, звязаных з дзейнасцю радыёстанцыі. Сярод прапаноў — удзел у перадачах і запіс падкастаў.

    Украінская служба прапануе чалавеку, які выйграе аўкцыён, стаць сувядучым ранішняй перадачы, якая гучыць у эфіры Польскага радыё для Украіны. Вядучая Яна Стэмпневіч запрашае прыняць удзел у дабрачынным аўкцыёне ў тым ліку і беларусаў: 

    — Мы запрашаем беларусаў! Тым больш, што беларускую мову мы ў эфіры не перакладаем. Гэта наша пазіцыя, бо нам важна, каб беларуская мова таксама гучала ў нашым эфіры. Мы запрашаем усіх — польскамоўных, украінскамоўных і беларускамоўных гасцей. Ёсць лот, і хто дасць найбольш, той павядзе з намі перадачу. 

    Паўдзельнічаць у аўкцыёне можна на платформе Allegro да 1 лютага 2025 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці