• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр пісьменнік і журналіст Мікалай Ільючык

    У Лунінцы памёр пісьменнік і журналіст Мікалай Ільючык, які быў таксама пастарам пратэстанцкай царквы. Яму было 59 гадоў.

    Мікалай Ільючык нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна.

    У 1983—1984 гадах вучыўся ў ГПТВ‑4 г. Магілёва, у 1993‑м скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў у калгасе на пасадзе інжынера, з 1995 года ўзначальваў аварыйна-выратавальны пост Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

    Пазней працаваў у лунінецкай незалежнай газеце «Информ-прогулка». Быў таксама пастарам адной з цэркваў Рэлігійнага аб’яднання хрысціян веры евангельскай.

    Друкаваўся з паэтычнымі і публіцыстычнымі творамі ў прэсе, аўтар некалькі зборнікаў вершаў, дакументальнай аповесці «У памяці ў даўгу», прысвечанай ахвярам Халакосту на Лунінеччыне.

    Акрамя таго, выдаў кнігу для дзяцей «Цуд на Каляды», публіцыстычны зборнік «Дарагія мае землякі», а таксама дыскі з песнямі на свае словы «Мелодыі душы» і «Ад зямлі да неба».

    Быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    БАЖ выказвае глыбокія спачуванні родным і калегам Мікалая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці