• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Знікла сувязь з брэсцкім журналістам Алегам Супрунюком

    Паводле сяброў і знаёмых, Алег Супрунюк перастаў адказваць на тэлефанаванні пасля 22 студзеня. Не з’яўляецца журналіст і ў сацыяльных сетках.

    Знікла сувязь з брэсцкім журналістам Алегам Супрунюком

    Алег Супрунюк. Фота з архіву

    Спачатку калегі прытрымліваліся версіі, што ён можа быць затрыманы і асуджаны па адміністрацыйнай справе. Але прайшло ўжо больш за 20 дзён, а ў раскладах працы брэсцкіх судоў імя Алега Супрунюка так і не з’явілася. Таму ёсць верагоднасць, што ён насамрэч затрыманы, але ў межах крымінальнай справы.

    Падобным чынам брэсцкі журналіст быў затрыманы ўвечары 6 ліпеня 2021 года. Тады дома ў Алега Супрунюка правялі ператрус, забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Да наступнай раніцы ніхто нічога не ведаў пра далейшы лёс затрыманага. Назаўтра Супрунюка судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі» па ч. 2 арт. 19.11 КаАП і  аштрафавалі на 20 базавых велічынь. Пазней стала вядома, што ў тыя ліпеньскія дні сілавікі ладзілі «налёты» на прадстаўнікоў незалежных СМІ па ўсёй Беларусі.

    У жніўні 2021 года Алег Супрунюк спрабаваў абскардзіць рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста наконт штрафу, адстойваючы сваю невінаватасць. Але Брэсцкі абласны суд пакінуў рашэнне суда першай інстанцыі ў сіле, а апеляцыйную скаргу брэсцкага журналіста — без задавальнення.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці