• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Манахромныя Альпы, пліска ў рапсе і ледавік: лепшыя фота падарожнікаў з усяго свету за 2024 год

    Сталі вядомыя пераможцы міжнароднай прэміі Trav­el Pho­tog­ra­ph­er of the Year 2024 («Фатограф-падарожнік года»). У конкурсе ўдзельнічала каля 20 тысяч здымкаў ад прафесіяналаў і аматараў са 150 краін, піша smartpress.by.

    Галоўную ўзнагароду атрымала Пайпер Макей з ЗША за серыю здымкаў з падарожжа па дзікіх мясцінах Афрыкі. Фатограф ужо 20 гадоў жыве ў Кеніі. Пайпер выкарыстоўвае незвычайны падыход да здымкі ў інфрачырвоным дыяпазоне.

    Travel Photographer of the Year 2024

    Фота: Piper Mack­ay, Кенія

    Фота: Piper Mack­ay, Кенія

    Фота: Piper Mack­ay, Кенія

    Прыз у катэгорыі «Малады фатограф-вандроўнік ва ўзросце да 14 гадоў» дастаўся Леанарда Мюрэю з Аўстраліі. Ён захаваў краявіды пустыні Наміб.

    Travel Photographer of the Year 2024

    Фота: Leonar­do Mur­ray, пустыня Наміб

    Лепшым у намінацыі «Малады фатограф-падарожнік ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў» стаў Максіміліян Пачкоўскі з Польшчы.

    Travel Photographer of the Year 2024

    Фота: Maksy­mil­ian Paczkows­ki, пліска на рапсавым полі, Польшча

    Пераможцай у намінацыі «Партфоліа» ў катэгорыі «Асобы, людзі, культуры» стала Марыкрус Сайнс дэ Ая з Мексікі.

    Фота: Mari­cruz Sainz de Aja. Знята ў правінцыі Сімбу, Папуа-Новая Гвінея

    Лепшы асобны здымак у катэгорыі «Асобы, людзі, культуры». Partha Pra­tim Roy (Індыя). Знята ля гары Брома, востраў Ява, Інданезія

    Фота: Roie Galitz з Ізраіля стаў пераможцам у катэгорыі «Планета Зямля — ​​ландшафты, клімат і вада». На здымку — ледавік Бросвелбрэен, Шпіцберген

    Фота: Aleš Krivec са Славеніі перамог у катэгорыі «Манахромнае падарожжа». Здымак зроблены ў Даламітавых Альпах, Італія

    Фота: Пераможцам у катэгорыі «Дзікая прырода і падводны свет» стаў Jen­ny Stock з Вялікабрытаніі. Ён зняў кракадзіла на Кубе.

    Фота: Ngar Shun Vic­tor Wong з Ганконга выйграў у катэгорыі «Гарады, пасёлкі, вуліцы». На здымку – царква Святога Томаса, Славенія

    Фота: Пераможцам у катэгорыі «Жанчыны ў сусветнай культуры» стала Erhan Coral з Турцыі. Здымак зроблены ў Мексіцы

    Больш фота глядзіце на сайце конкурса

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці