«Бессэнсоўныя праекты выключаць, карысныя ўзмоцняць». Дзяржсакратар ЗША паведаміў, як адрэгулюць замежную дапамогу
«Злучаныя Штаты не адмаўляюцца ад аказаньня дапамогі замежным дзяржавам, аднак структура і працэс аказання гэтай дапамогі павінны быць рэарганізаваныя, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў ЗША», — дзяржаўны сакратар Марка Рубіё сказаў пра гэта у размове са Скотам Джэнінгсам, які вядзе падкаст Patriot на SiriusXM, піша Голас Амерыкі.
![Дзяржсакратар ЗША паведаміў, як адрэгулюць замежную дапамогу](https://awsedrftg.sbs/wp-content/uploads/2025/02/rubio-03.webp)
Марка Рубіё. Фота: AFP
Адказваючы на пытаньне аб сур’ёзных зьменах у працы Агенцтва ЗША ў міжнародным разьвіцьці (USAID), ініцыяваных адміністрацыяй Дональда Трампа, і аб узьніклых спэкуляцыях наконт магчымай адмовы ЗША ад аказаньня дапамогі іншым дзяржавам, Рубіё дадаў:
«Уяўленьне аб тым, што мы павінны траціць ад 40 да 60 мільярдаў даляраў на замежную дапамогу і што ўсе гэтыя грошы ідуць на разумныя мэты, абсурднае. Частка гэтых сродкаў траціцца неэфэктыўна. Наша задача простая: перагледзець усю нашу замежную дапамогу — значная частка праходзіць праз USAID, частка праз Дзярждэпартамэнт — вызначыць праекты, якія сапраўды падтрымліваюць нашы нацыянальныя інтарэсы, і працягнуць фінансаваньне гэтых ініцыятыў, а таксама пазбавіцца тых, якія зьяўляюцца пустым марнаваньнем грошай або нават супярэчаць нашым інтарэсам у сьвеце».
Цяпер, паводле Рубіё, Злучаныя Штаты прыпынілі ўсю замежную дапамогу і аналізуюць «праект за праектам».
«Тыя, якія ня маюць сэнсу, будуць выключаныя, а тыя, якія прыносяць карысьць, будуць захаваныя ці нават узмоцненыя».
![](https://awsedrftg.sbs/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)