У беларускім «экстрэмісцкім» спісе сацсеткі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава
11 лютага абнавіўся Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
![У беларускім «экстрэмісцкім» спісе сацсеткі Аляксандра Няўзорава](https://awsedrftg.sbs/wp-content/uploads/2023/02/nevzorov-1.jpg)
Аляксандр Няўзораў. Фота: Telegram-канал Аляксандра Няўзорава
Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 7 лютага ў яго трапілі старонкі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава ў розных сацсетках і мэсэнджарах. У прыватнасці:
- Telegram-канал з назвай «НЕВЗОРОВ» (ідэнтыфікатар https://t.me/nevzorovtv );
- старонка з назвай «Александр Невзоров» у Instagram ( ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/nevzorovofficial);
- старонка з назвай «Александр Невзоров» у Facebook (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/nevzorovanevzorov);
- Youtube-канал з назвай «Александр Невзоров» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@NevzorovTV );
- акаўнт у сацсетцы Х з назвай «Александр Невзоров» (ідэнтыфікатар https://x.com/NevzorovAG).
Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 7 лютага «экстрэмісцкім» прызнаны Telegram-чат з назвай «Ямницкий флот» (ідэнтыфікатар на сайце Міністэрства інфармацыі не ўказаны). А таксама лагатып Telegram-канала і чата, які, паводле апісання на сайце ведамства, выглядае як «злучэнне бела-чырвона-белага палатна простакутнай формы з надпісам «ЯМНИЦКИЙ ФЛОТ». Гэты рэсурс стваральнікі прэзентуюць як навінавую стужку «з Магілёва і не толькі».
6 лютага суд Ленінскага раёна Гродна пастанавіў лічыць «экстрэмісцкімі» шэраг рэсурсаў праекта «UA Беглый в Украину»:
- сайт з назвай «UA Беглый в Украину» (ідэнтыфікатар https://i.belkrainec.com);
- Youtube-канал з назвай «UA Беглый в Украину» (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@belkrainec);
- Telegram-бот «Написать Беглому» (ідэнтыфікатар https://t.me/belkrainecbot).
Заснавальнік праекта — Сяргей Прохараў (Сєрьожа Прохоров), журналіст, блогер, медыяменеджэр, сузаснавальнік анлайн-выдання «Ukrainian.Media».
У той самы дзень той самы суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкай» інфамацыйнай прадукцыяй і шэраг іншых інтэрнэт-рэсурсаў, якія транслююць навіны з Украіны і Беларусі:
- Telegram-канал пад назвай «Экстраньюст» (ідэнтыфікатар https://t.me/xtrnews);
- Telegram-канал пад назвай «Навiны i Новини» (ідэнтыфікатар https://t.me/navnov );
- Telegram-канал пад назвай « Ukrainian.Media» (ідэнтыфікатар https://t.me/ukrnmedia).
![](https://awsedrftg.sbs/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)