Журналістам Associated Press абмежавалі доступ у Белы дом
Белы дом не пусціў карэспандэнта Associated Press у Авальны кабінет. Прычынай стала тое, што агенцтва працягвае называць Мексіканскі заліў Мексіканскім, у той час як новы ўказ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа патрабуе называць яго Амерыканскім.

Фота: Getty Images
Як паведаміла выканаўчы рэдактар агенцтва Джулі Пэйс, Белы дом запатрабаваў ад AP «прывесці свае рэдакцыйныя стандарты ў адпаведнасць з указам прэзідэнта Дональда Трампа аб перайменаванні Мексінскага заліва ў Амерыканскі». У адваротным выпадку журналістам агенцтва закрыюць доступ у Авальны кабінет. Карэспандэнта AP не пусцілі на падпісанне ўказаў 11 лютага 2025 года.
«Выклікае трывогу, што адміністрацыя Трампа пакарае AP за незалежную журналістыку. Абмежаванне нашага доступу ў Авальную залу на падставе пазіцыі AP не толькі сур’ёзна перашкаджае доступу грамадскасці да незалежных навін, але і відавочна парушае Першую папраўку да Канстытуцыі ЗША», — заявіла галоўная рэдактарка AP Джулі Пэйс.
23 студзеня Associated Press заявіла, што працягне называць Мексіканскі заліў Мексіканскім. Агенцтва растлумачыла, што ўказ Трампа мае сілу толькі ў межах ЗША, а іншыя краіны і міжнародныя арганізацыі не абавязаны прызнаваць змену назвы.
Паколькі AP працуе па ўсім свеце, журналісты павінны сачыць за тым, каб геаграфічныя назвы былі зразумелыя чытачам, гаворыцца ў заяве.
«Бессэнсоўныя праекты выключаць, карысныя ўзмоцняць». Дзяржсакратар ЗША паведаміў, як адрэгулюць замежную дапамогу
