У «экстрэмісцкім» спісе — сайт horki.info і яго сацсеткі
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Увечары 18 лютага абнавіўся Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.
Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны рэгіянальны інфармацыйны сайт horki.info і афіляваныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках:
- старонка horki.info» у Facebook (ідэнтыфікатар facebook.com/horki.info);
- старонка «Горки – БГСХА – Дрибин – Мстиславль | horki.info» у сацсетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/horki.info);
- старонка «Горки, Дрибин, Мстиславль и не только» у сацсетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар ok.ru/horki.info);
- старонка «horki.info» у Instagram (ідэнтыфікатар instagram.com/horki.info).
Сайт horki.info праіснаваў каля 15-ці гадоў, прычым асвятляў выключна не палітычныя навіны: пісаў пра падзеі ў Горацкім, Дрыбінскім, Мсціслаўскім раёнах Магілёўскай вобласці. З учорашняга вечара ён не адчыняецца.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў