«Белсат» анансаваў новую сетку вяшчання. Як будзе выглядаць праграма перадач з 3‑га сакавіка?
3 сакавіка «Белсат» распачнае веснавы сезон у новым выглядзе. Праграмная сетка трансляцыі будзе выходзіць у новым фармаце.
Як будзе выглядаць «Белсат»?
Цяпер тэлеканал мае тры рэдакцыі з рознымі мовамі трансляцыі:
«Белсат» — па-беларуску, «Вот так» — па-расійску, «Слава» — па-ўкраінску. Кожная з рэдакцыяў рыхтуе паўнавартасную праграмную прапанову.
Ад інфармацыйных і публіцыстычных праграмаў да дакументальных і мастацкіх фільмаў.
Калі можна глядзець?
Перапынкаў больш не будзе. «Белсат» пачынае трансляцыю 24/7.
Праграмы беларускамоўнай рэдакцыі «Белсату» можна глядзець паводле мінскага часу:
- з 08:00 да 11:00,
- з 20:00 да 23:00,
- з 02:00 да 05:00.
Праграмы расійскамоўнай рэдакцыі, «Вот так», будуць выходзіць у эфір паводле маскоўскага часу:
- з 05:00 да 06:00,
- з 11:00 да 13:00,
- з 18:00 да 20:00,
- з 00:00 да 02:00.
Украінскамоўная рэдакцыя, «Слава», будзе працаваць для вас паводле кіеўскага часу:
- з 05:00 да 07:00,
- з 12:00 да 17:00,
- з 22:00 да 23:00.
Дзе глядзець?
«Белсат» можна глядзець, наладаваўшыся на спадарожнік «Astra 4A» (тут знойдзеце падрабязныя звесткі). «Белсат» даступны на агульнанацыянальных эфірных лічбавых платформах у Польшчы і Літве, а таксама ў розных кабельных сетках Польшчы і Украіны. І ў інтэрнэце. Эфір і асобныя праграмы можна глядзець на сайце і шэрагу YT-каналаў.
