• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зін Pamyłka вызначыўся з пераможцам навуковай прэміі

    Выдаўцы зіна Pamył­ka назвалі пераможцаў першай народнай прэміі «Бізон Гіґс». Узнагарода была заснаваная для папулярызацыі беларускіх навукоўцаў і іх дасягненняў. 

    навуковая прэмія Бізон Гіґса

    Так выглядае вучоны звер, якога назвалі «Бізон Гіґса-2024»

    «Бізон Гіґс»  прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Кожны, хто пажадаў, мог прыняць у ёй удзел. Прызавы фонд збіраўся праз краўндфандзінг, а пераможцу абіралі галасаваннем.

    Сярод 6 намінантаў у адкрытым галасаванні перамог Максім Домніч, навуковец з галіны анкалогіі. Разуменне таго, як рак уплывае на перапраграмаванне нейтрафілаў і змяненне іх функцыяў, — ключавы кірунак даследаванняў Максіма Домніча для распрацоўвання новых тэрапеўтычных стратэгіяў барацьбы з ракавымі захворваннямі. 

    Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі Зміцер Фірага з галіны квантавай хіміі і фармацэўтыкі і Юлія Сандамірская з галіны робататэхнікі і штучнага інтэлекту.

    У сакавіку Pamył­ka выпусціць фінальны рэліз з лічбамі бягучай і планамі на наступныя ітэрацыі прэміі «Бізон Гіґс».

    Зін Pamyłka вызначыўся з пераможцамі прэміі  «Бізон Гіґс»

    7‑мы нумар зіна Pamył­ka. Фота: Insta­gram pamylka.zin

    Нагадаем, супольнасць Pamył­ka хутка адзначыць сваё двухгоддзе. Зараз рэдакцыя рыхтуе чарговы, сёмы нумар навукова-папулярнага зіну. 

    Галоўнаю лініяй гэтага асобніка зробіцца касмічная прастора. У прыватнасці, чытачаў чакае артыкул, прысвечаны працэсу ўтварэння зорак. Як з хмараў газу і пылу нараджаюцца велічныя свяцілы? Якія фізічныя і хімічныя працэсы стаяць за гэтаю дзівоснаю з’яваю?

    Таксама ў выданні аматараў беларускай лацінкі чакае другі артыкул на ёй. 

    «Мы імкнёмся зрабіць часопіс разнастайным і адлюстроўваць багатую культуру беларускае мовы ў розных яе формах дзякуючы стыль-рэдактарцы Настассі. А ў гэтым нумары да працы з тэкстамі далучыліся і вучні ейнае рэдактарскае школы», — тлумачаць прадстаўнікі рэдакцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці