• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выданне «Медиазона. Беларусь» МУС абвесціў «экстрэмісцкім фармаваннем»

    Анлайн-выданне «Медиазона. Беларусь» 26 лютага з’явілася ў «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС Беларусі.

    У дакуменце пазначана, што рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ад 26 лютага 2025 года «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаная «група грамадзян з ліку кіраўнікоў і актыўных ўдзельнікаў інтэрнэт-праекта «Медыязона. Беларусь», якія, на думку сілавога ведамства, ажыццяўляюць «экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку з дапамогай сеткавых рэсурсаў».

    Пералік гэтых рэсурсаў прыводзіцца таксама:

    • інтэрнэт-старонкі mediazona.by і mediazonaby.com;
    • электронная пошта з адрасамі info@mediazonaby.com, mediazonaby@gmail.com, mediazona.by@protonmail.com;
    • Telegram-канал «Медиазона. Беларусь»,
    • Telegram-чат «Рэдакцыя Медыязоны Беларусь»;
    • прыватныя старонкі ў Telegram @mediazonaaby і @soboika,
    • старонкі ў сацсетцы «ВКонтакте» з назвамі «Медиазона. Беларусь» і «Анастасия Бойко»,
    • старонкі ў Insta­gram з назвамі «mediazona.by» і «Анастасія Бойко»,
    • старонкі з сацсетцы Х з назвамі «Медиазона. Беларусь» і«anastasija boj­ka»,
    • кантакт у Viber,
    • два рэсурсы на відэахостынгу YouTube з «Медиазона. Беларусь»,
    • старонкі ў Face­book з назвамі «Медиазона. Беларусь» і «Anas­tasiya Boi­ka»,
    • два відэаканалы ў Tik­Tok з назвай «Медиазона. Беларусь».

    Апрача гэтых інтэрнэт-рэсурсаў, «экстрэмісцкім» прызнаны лагатып медыяпраекта — «у выглядзе літары «М» белага колеру, упісанай у правы ніжні кут кола зялёнага колеру».

    У якасці асобы, якая, на думку МУС Беларусі, каардынавала «экстрэмісцкую дзейнасць», згадваецца Наста Бойка. Яе называюць кіраўніком і рэдактарам.

    На блізкім да беларускіх сілавікоў Telegram-канале «Книга ГУ«БАЗА» 26 лютага выйшла паведамленне пра тое, што праект «Медиазона. Беларусь» абвешчаны «экстрэмісцкім фармаваннем» за «арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы да здзяйсненняў пасягальніцтваў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразы пасадовых асобаў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці