• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Латушка абмеркаваў з амбасадарамі краін ЕС у Польшчы падтрымку незалежных СМІ

    Падтрымку з боку Еўрасаюза беларускіх незалежных СМІ і блогераў, якія «супрацьдзейнічаюць прапагандзе ў Беларусі», абмеркаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка падчас сустрэч з амбасадарамі Латвіі (Юрысам Пойкансам), Літвы (Вальдэмарасам Сарапінасам) і Францыі (Эцьенам дэ Понсэнам) ў Польшчы, паведамляе прэс-служба АПК.

    Ілюстратыўнае фота: Glob­al Look Press

    Таксама гаворка ішла пра “улік інтарэсаў беларускай грамадзянскай супольнасці пры распрацоўцы стратэгіі еўрапейскай бяспекі” і падтрымку дэмакратычных інстытутаў Беларусі.

    Латушка падзякаваў ЕС за прыняцце “моцнага санкцыйнага пакета” да трэцяй гадавіны пачатку вайны супраць Украіны.

    “Ва ўмовах спынення падтрымкі ЗША асабліва важна захаваць падтрымку беларускага грамадства ў ліку ключавых прыярытэтаў еўрапейскай палітыкі”, — пракаментаваў экс-дыпламат.

    Як паведамлялася, у трэцюю гадавіну пачатку поўнамаштабнай расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны Еўрасаюз увёў 16‑ы пакет санкцый супраць Расіі, у які трапіла беларускае ААТ “Інтэграл”. У рашэнні зазначаецца, што яго прадукцыя закупляецца расійскімі арганізацыямі, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны, “і была знойдзена на полі бою”.

    Акрамя таго, новыя абмежаванні ўведзены супраць “Белгазпрамбанка” і “Банка БелЗЭБ” — за выкарыстанне расійскай Сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў (СПФС, аналаг SWIFT), якая, як сцвярджаецца, прымяняецца для абыходу ранейшых санкцый.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці