• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм справаздачыўся пра сваю практыку «перніка і пугі». За год у Беларусі заблакавана больш за 3150 інтэрнэт-рэсурсаў

    Заблакаваныя рэсурсы міністр інфармацыі Марат Маркаў характарызуе як «дэструктыўна скіраваныя». Усяго, паводле чыноўніка, за апошнія 10 год беларускія ўлады заблакавалі каля 15 000 інтэрнэт-рэсурсаў.

    Пасяджэнне калегіі Мінінфарма

    Пасяджэнне калегіі Мінінфарма, 27 лютага 2025 года. Фота: БелТА

    Пра «дасягненні» ў барацьбе з «увагай да Беларусі з боку апанентаў» міністр інфармацыі паведаміў дзяржаўным беларускім журналістам 27 лютага падчас выніковай калегіі Мінінфарма.

    Паводле Марата Маркава, блакаванне рэсурсаў — эфектыўнае супрацьдзеянне апанентам улады ў Беларусі і сведчанне таго, што краіне, як піша дзяржаўнае агенцтва БелТА, «ідзе ў правільным кірунку».

    «Калі мы гаворым пра якасць працы, нельга забываць, што акрамя пернікаў Міністэрства інфармацыі абавязана скарыстоўваць яшчэ і пугу. На жаль, але гэта прыходзіцца рабіць бо ніхто інфармацыйную барацьбу сёння не адмяняў», — так трактуе працу Мінінфарма Маркаў.

    Паводле Маркава, каб нібыта расхістаць сітуацыю ў Беларусі кімсьці «ўкладаюцца мільёны і мільярды». Міністр кажа, што такія лічбы ў яго з’явіліся пасля таго, як «USAID крышку прышчамілі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці