• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія журналісты ў Беластоку абмеркавалі прыярытэты дзейнасці БАЖ

    Кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў зладзіла сустрэчу з беларускімі журналістамі Беластоку.

    Беларускія журналісты ў Беластоку абмеркавалі прыярытэты дзейнасці БАЖ

    Фота: БАЖ

    Падчас працы фокус-групы былі заслуханыя прапановы па прыярытэтах дзейнасці арганізацыі на бліжэйшую будучыню.

    Гаворыць старшыня арганізацыі – Андрэй Бастунец:

    – Cамае галоўнае – гэта вызначыцца – дзе мы знаходзімся, што мы робім добра, у чым не дапрацоўваем і чаго, магчыма, трэба пазбавіцца. І зыходзячы з меркаванняў журналістаў, вызначыць, чым мы будзем займацца наступным часам.

    Намеснік старшыні БАЖу Барыс Гарэцкі адзначыў, што ў гэтым годзе арганізацыя адзначае 30 гадоў сваёй дзейнасці. І ў свой юбілейны год яна перажывае не самыя лепшыя часы. Але працягвае выконваць свае функцыі.

    – 30 гадоў як БАЖ бароніць правы журналістаў, дапамагае медыя-сектару. Трыццацігоддзе прыпадае на не самы лёгкі час. У беларускай журналістыцы ніколі не было лёгкіх часоў. Але час сапраўды складаны, бо 40 чалавек нашых калег за кратамі. Медыя вымушана працуюць у эміграцыі, названы экстрэмісцкімі фармаваннямі і маюць вельмі шмат розных складанасцяў і абмежаванняў. Але, нягледзячы на гэта, працягваюць сваю дзейнасць. Медыя па-ранейшаму працуюць для беларускай аўдыторыі.

    Маніторынгавая сустрэча беларускіх журналістаў з кіраўніцтвам БАЖу ў Беластоку – другая. Першая такая ўжо адбылася ў Вільні. Наступная чакаецца ў сталіцы Польшчы – Варшаве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці