• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская мова з’явілася ў папулярным генэратары субтытраў

    Мабільная праграма Сap­tions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Беларускія карыстальнікі дадатку заўважылі, што беларуская з’явілася ў спісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы.

    Беларуская мова з'явілася ў папулярным генэратары субтытраў

    Ілюстрацыйнае фота

    Зьяўленьне беларускай мовы ў Сap­tions цяпер дае магчымасьць кожнаму ня толькі генэраваць субтытры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах.

    Пра даданьне беларускай мовы ў праграму даўно прасілі яе беларускія карыстальнікі. Напярэдадні Сap­tions выпусьціла апавяшчэньне:

    «Мне прыемна абвясьціць, што цяпер мы падтрымліваем беларускую мову. Вельмі дзякуем вам за галасаваньне і цярпеньне!»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці