• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кіеве расійская ракета разбурыла ньюзрум тэлеканала Freedom

    У ноч на 6 красавіка ў выніку расійскай атакі балістыкай па Кіеве разбураны новы ньюзрум тэлеканала Free­dom. Медыя ўваходзіць у сетку замежнага вяшчання Украіны.

    Фота: kanaldim.tv

    У выніку расейскага ракетнага ўдару пацярпеў будынак бізнэс-цэнтра, дзе знаходзіцца ньюзрум тэлеканала Free­dom, піша «Украінская праўда». Разбураныя тры верхнія паверхі, побач з будынкам варонка, ніжнія паверхі таксама пацярпелі і непрыдатныя да працы.

    Супрацоўнікі не пацярпелі.

    Free­dom — украінскі дзяржаўны рускамоўны тэлеканал замежнага вяшчання, працуе з 2015 года. Акрамя навін таксама транслюе праграмы і тэлесерыялы ўласнай вытворчасці. Канал быў створаны ў адпаведнасці з Законам Украіны «Аб сістэме iншавяшчання Украіны». Мэта канала — «забеспячэнне доступу замежнай аўдыторыі да аб’ектыўнай, актуальнай і поўнай інфармацыі аб падзеях на Украіне і фарміраванне і падтрыманне станоўчага іміджу Украіны». Асноўная мэтавая аўдыторыя канала – рускамоўная.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці