• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праект Аляксандра Івуліна «ЧестнОК» — «экстрэмісцкае фармаванне»

    МУС Беларусі прызнаў праект «ЧестнОК» — аднайменны YouTube-канал стварыў блогер Аляксандр Івулін, а вядзе сябра і напарнік блогера журналіст Яраслаў Пісарэнка — «экстрэмісцкім фармаваннем». Пра гэта паведаміў Telegram-канал «ГУ «База»», які блізкі да сілавікоў.

    Яраслаў Пісарэнка ды Аляксандр Івулін. Фота: by.tribuna.com

    Больш падрабязнасцяў пакуль няма, як і няма і афіцыйнага запісу пра новае «экстрэмісцкае фармаванне» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

    Нагадаем, што нядаўна Міністэрства інфармацыі ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадало YouTube-канал «ЧестнОК-Live». Гэта другі аўтарскі праект  беларускага журналіста, былога палітвязня Аляксандра Івуліна, відэаканал мае больш за 6 тысяч падпісчыкаў. Адпаведнае рашэнне ў дачыненні да «ЧестнОК-Live» прыняў 10 красавіка 2025 года суд Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. 

    Рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 14 красавіка 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнвай прадукцыяй» прызнаны акаўнт у сацсетцы Insta­gram з назвай pisarenko_jr (ідэнтыфікатар instagram.com/pisarenko_jr). Гэтая старонка належыць спартыўнаму журналісту Яраславу Пісарэнку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці