• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ выступіць на журналісцкім форуме ў Кёльне

    Папулісцкія сілы набіраюць абароты ва ўсім свеце і ўсё часцей фарміруюць дыскусіі. Асноўныя лічбавыя платформы ўмацоўваюць гэтую тэндэнцыю — і атрымліваюць ад гэтага прыбытак. Што могуць прапанаваць якасныя медыі, каб супрацьстаяць гэтаму?

    Кёльнскі форум журналісцкай крытыкі

    Кёльнскі форум журналісцкай крытыкі. 2023 год. Фота: Thomas Kujaw­in­s­ki / Deutsch­land­funk

    Пра гэта пойдзе размова на Кёльнскім форуме журналісцкай крытыкі, які пройдзе ў пятніцу. Удзел у ім возьме намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

    У межах форуму БАЖ падзеліцца досведам і прыкладамі паспяховай працы беларускіх недзяржаўных медыя.

    Прамую трансляцыю абмеркаванняў можна будзе слухаць на Deutsch­landra­dio. У канцы мерапрыемства адбудзецца ўручэнне «Прэміі за свабоду прэсы і правы чалавека» імя Гюнтэра Вальрафа.

    Кёльнскі форум журналісцкай крытыкі

    Кёльнскі форум журналісцкай крытыкі арганізаваны аддзелам навін Deutsch­land­funk, рэдакцыйным гуртом «Opin­ion & Dis­course» і «Ініцыятывай навінавай асветы» (INA). Канферэнцыя праходзіць у рамках штогадовай тэмы «Рабіце, а не жальцеся!» Гэты дэвіз абралі слухачы грамадскага праекту Denk­fab­rik.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці