«Крамбамбуля» запрашае на канцэрт у Вільні і робіць зніжку для сябраў БАЖ
Праз 10 гадоў пасля выхаду альбома «Чырвоны штраль» легендарны беларускі гурт «Крамбамбуля» вяртаецца на сцэну. 31 траўня ў Вільні адбудзецца вялікі юбілейны канцэрт, прысвечаны дзесяцігоддзю знакавага альбома.
Лявон Вольскі і яго каманда абяцаюць незабыўны вечар, поўны эмоцый і хітоў, а таксама прэзентацыю новага сінгла. Гэта ўнікальная магчымасць пачуць ужывую песні, якія былі рынгтонамі на мабільных тэлефонах, круціліся па ТВ і радыё, гучалі на буйных фестывалях, забараняліся і ўсё ж зноў гатовыя заваёўваць вашыя сэрцы.
Дата: 31 траўня 2025 года
Дзверы — 18:00, пачатак — 19:00
Месца: Pramogų salė «Vakaris Vilnius», A. Stulginskio g. 8, Вільня
Да 30-годдзя Беларускай асацыяцыі журналістаў лідар «Крамбамбуля» Лявон Вольскі, які з даўніх часоў з’яўляецца сябрам БАЖ, прапануе 10% зніжку на квіткі для першых ста сябраў БАЖ. Атрымаць код на зніжку сябры і сяброўкі БАЖ могуць, напісаўшы на пошту znizhka@baj.media
