• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Старшынёй Рады па медыяэтыцы абраная Надзея Белахвосцік

    8 траўня прайшло арганізацыйнае паседжанне Рады па медыяэтыцы першага складу.

    Надзея Белахвосцік

    Надзея Белахвосцік. Фота: Надзеі Бужан

    На паседжанні шляхам лёсавання таксама вызначаныя тэрміны, на якія сябры Рады па медыяэтыцы былі абраны. Як вядома, для забеспячэння ратацыі складу Рады частка сябраў абіраецца тэрмінам на 1 год, на 2 гады і на 3 гады.

    Склад новай Рады па выніках галасавання абнародаваны 7 траўня. У яе ўвайшлі сем чалавек: Валер Карбалевіч, Зміцер Гурневіч, Ірына Новік, Лола Бурыева, Надзея Белахвосцік, Ганна Соўсь і Зоя Хруцкая.

    Сябры Рады дзейнічаюць у асабістай якасці, а не як прадстаўнікі нейкіх медыя. Сябра Рады з моманту абрання павінен прытрымлівацца прынцыпаў, выкладзеных у Дэкларацыі сябры Рады па медыяэтыцы.

    Рада па медыяэтыцы — выбарны орган самарэгулявання медыясектара, які працуе для рэагавання на парушэнні прафесійнай этыкі ў беларускім медыясектары і ўрэгулявання звязаных з гэтым канфліктных сітуацый.

    Раду па этыцы абіраюць рэдакцыі і арганізацыі беларускага медыясектара, якія далучыліся да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. На дадзены момант гэта 23 арганізацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці