• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пра што гаворыць «буркля»? Стартуе праект «Тутэйшыя словы»

    Журналіст Васіль Ядчанка распачынае новы праект пад назвай «Тутэйшыя словы». Гэта працяг блога «Мова ад Васіля» і завершанага ўжо спецпраекта «Мова ў працы».

    Yadchanka-Hardzeeva

    Кацярына Гардзеева і Васіль Ядчанка на здымках праекта «Мова ў працы»

    Васіль Ядчанка разам з «невялікай, але вельмі адданай камандай: філалагіня, аператарка, відэамантажорка і некалькі валанцёраў» плануюць сабраць і задакументаваць не менш за 30 мясцовых слоў і выразаў з розных рэгіёнаў Беларусі. У выніку павінны з’явіцца не менш за 20 відэаролікаў у сацсетках (Tik­Tok, Insta­gram, YouTube, Face­book, Threads, X, Telegram), якія, па прагнозах, павінны ахапіць не менш за 500 тысяч чалавек.

    Праект пра тое, як наша мова жыве ў традыцыях, у слоўцах, што гучаць у Бярозе, Смаргоні, Калінкавічах. І, канешне, на Буда-Кашалёўшчыне, адкуль мая матуля (пасёлак Баявы) і ў Хойніцкім раёне, адкуль мой тата (вёска Дронькі). Іх вёскі, нажаль, нежылыя. Людзей перасялілі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, — распавёў Васіль Ядчанка.

    Па яго меркаванні, «глёкі», «падшыванец», «буркля» гэта не проста словы. У іх беларусы выяўляюць сваё стаўленне да жыцця.

    Я веру, што мова— гэта інструмент годнасці, згуртаванасці. І калі мы будзем гаварыць, жартаваць, любіць па-беларуску, значыць мы будзем жыць. Праект гэта спроба сабраць і захаваць тое, што цяпер знікае ці маўчыць,  падкрэсліў журналіст.

    Мэтавай аўдыторыяй праекта з’яўляецца моладзь у Беларусі (18–35 гадоў) актыўныя, разумныя, дапытлівыя, часта крыху згубленыя паміж «як модна» і «як да сэрца», і беларусы сярэдняга (35–55) веку, што з тугой глядзяць на тое, як сыходзіць з жыцця мова іх бацькоў.

    «Тутэйшыя словы» разлічаныя таксама на дыяспару, бо ў эміграцыі зараз знаходзяцца сотні тысяч беларусаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці