Улады прадаюць канфіскаваную машыну блогера Андрэя Павука з аўкцыёна
На пляцоўцы «БелЮрОбеспечение» выставілі на продаж аўтамабіль, які па дакументах належыць блогеру Андрэю Павуку, заўважыў «Флагшток». Улады плануюць пачаць аўкцыён з 800 рублёў. Сам блогер сцвярджае, што раней прадаў гэтую машыну іншаму чалавеку, але без пераафармлення.

Фота: «БелЮрОбеспечение»
Андрэй Павук даўно знаходзіцца ў эміграцыі, а ў Беларусі яго завочна прысудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі і вялізнага штрафу. Зараз на аўкцыён за даўгі выстаўлены аўтамабіль Seat Ibiza II 1995 года выпуску, які па дакументах належыць блогеру.
Пачатковая цана лота — 800 рублёў. Нават для 30-гадовага аўто гэта смешная сума, адзначае «Флагшток».

Фота: «Флагшток»
Аказалася, што у машыне адсутнічаюць рухавік і каробка перадач. Як патлумачыў «Флагштоку» сам Андрэй Павук, раней ён паспеў прадаць гэтае аўто за невялікую суму без пераафармлення, ужо знаходзячыся ў эміграцыі.
Верагодна, судовыя выканаўцы забралі машыну ў новага ўладальніка, але той паспеў дастаць з аўтамабіля рухавік і каробку перадач.

Фота: асабісты архіў Андрэя Павука
Блогер Андрей Паук: “Власть и ее сторонники беззащитны перед свободой слова, правдой и открытостью”
