• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БЕЛТА будзе супрацоўнічаць з тэлебачаннем Зімбабвэ

    Беларускае тэлеграфнае агенцтва і Зімбабвійская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамляе БЕЛТА.

    З боку Беларускага тэлеграфнага агенцтва мемарандум падпісаў намеснік генеральнага дырэктара Мікалай Цагалка, з боку Зімбабвійскай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі — міністр інфармацыі, рэкламы і радыёвяшчання Джэнфер Мусфер. Фота: БЕЛТА

    БелТА і Зімбабвійская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя будуць абменьвацца журналістамі, фатографамі і іншымі спецыялістамі для перадачы вопыту. Гэта прадугледжана мемарандумам, які бакі падпісалі 13 мая 2025 года.

    Згодна з дакументам, беларускае дзяржагенцтва і зімбабвійская карпарацыя будуць абменьвацца інфармацыяй аб падзеях у Беларусі і Зімбабвэ на англійскай мове. Гаворка ідзе аб тэкставых матэрыялах, фота і відэа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці