Швецыя выдзеліць два мільёны долараў для «Радыё Свабода» ў 2025 годзе
Швецыя выдаткоўвае 20 мільёнаў шведскіх крон (2 мільёны долараў) на падтрымку Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода пасля таго, як ЗША прыпынілі фінансаванне вяшчальніка. На паведамленне шведскага ўрада звярнуў увагу «Детектор медіа».

Фота: Jürgen Schwenkenbecher/picture alliance
У Швецыі адзначыла, што рашэнне аб фінансавай падтрымцы Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода ў 2025 годзе з’яўляецца часткай «далейшай працы па падтрымцы журналістаў і незалежных медыяў».
«Падтрымка Швецыяй «Радыё Свабодная Еўропа» дапамагае журналістам працягваць распаўсюджваць незалежную і заснаваную на фактах інфармацыю ў рэгіёнах, дзе свабода СМІ абмежаваная», — гаворыцца ў заяве шведскага ўрада.
Нагадаем, 14 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выдаў распараджэнне аб скарачэнні сямі федэральных агенцтваў, у тым ліку Агенцтва ЗША па глабальных медыях (USAGM), якое кіруе радыёстанцыямі «Радыё Свабода», «Голас Амерыкі» і «Радыё Свабодная Азія».
Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода падала ў суд на USAGM. 25 сакавіка федэральны суддзя Ройс Ламберт выдаў часовую забарону на ліквідацыю Радыё Свабода. 29 красавіка федэральны суд ЗША абавязаў USAGM выдзеліць Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) сродкі, зацверджаныя Кангрэсам, на красавік.
Зараз справа Свабодная Еўропа/Радыё Свабода працягвае разглядацца ў апеляцыйным судзе.
