• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі YouTube-канал «Партызанская хваля»

    YouTube-канал «Партызанская хваля» ўнесены ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» 21 траўня 2025 года.

    Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    З пераліку, які складае на сваім сайце МУС Беларусі, вынікае, што рашэнне прызнаць YouTube-канал «Партызанская хваля» (ідэнтыфікатар youtube.com/@PartizanWave) «экстрэмісцкім фармаваннем» прыняў 2 траўня 2025 года Камітэт дзяржбяспекі Беларусі. Рашэнне ўступіла ў сілу ў той жа дзень.

    Паводле КДБ, у фармаванне ўваходзіць «група грамадзян з ліку стваральнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў». Канкрэтных прозвішчаў на сайце МУС няма.

    Відэапраект «Партызанская хваля» прэзентуе сябе як «канал сяброў беларускіх «Кібер-партызан».

    «Асноўны кантэнт — інфармацыйна-аналітычныя ролікі на грунце эксклюзіўных дадзеных — дакументаў і аўдыя- і відэаматэрыялаў, здабытых падчас аперацыі «Жара» (узломы сервераў сілавых ведамстваў дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі). Таксама мы публікуем саму інфармацыю, атрыманую ў выніку гэтых узломаў, і каментары «Кібер-партызан» і іхніх паплечнікаў па руху «Супраціў» датычна падзей у Беларусі», — пішуць стваральнікі канала.

    Раней гэты YouTube-канал, але на той час з іншым ідэнтыфікатарам, быў прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Адпаведнае рашэнне 5 верасня 2022 года прыняў суд Цэнтральнага раёна Гомеля, прызнаўшы «экстрэмісцкай» таксама і старонку «Партызанская хваля» на Patre­on. 

    Паводле дзеючага беларускага заканадаўства, асобы, прызнаныя ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (арт. 361–1 КК) ці  за «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 КК). Санкцыі гэтых артыкулаў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці