• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    12-гадовай дачцэ беларускай блогеркі сабралі грошы на лячэнне

    БАЖ падтрымаў збор, аб’яўлены Фондам BYSOL, для дачкі беларускай блогеркі Алены Васільевай. Бліжэйшыя 2,5 месяца дзяўчынка правядзе ў Польшчы, дзе і будзе праходзіць лячэнне.

    12-гадовай дачцы беларускай блогеркі патрэбна дапамога на лячэнне

    Маша Васільева

    Алена Васільева разам з дачкой Машай у 2020 годзе выехала з Беларусі ва Украіну. Там яны і засталіся жыць. Рашэнне не змянілі нават пасля пачатку расійскай агрэсіі ў лютым 2022 года.

    Але на фоне стрэсу і рэзкага росту (за год Маша вырасла за год на 20 сантыметраў) у дзяўчынкі пачало развівацца скрыўленне стоп, з‑за чаго яна фактычна не можа ступаць на пяткі. Каб не дапусціць пагаршэння здароўя, патрэбныя штодзённыя спецыяльныя практыкаванні і працэдуры.

    У Кіеве рэабілітацыя цяпер амаль немагчымая: большасць медустаноў працуюць толькі для вайскоўцаў. Таму Алена Васільева разам з дачкой прыехалі лячыцца ў Польшчу. Мясцовыя лекары пацвердзілі: аперацыя не патрэбная, з косткамі ўсё ў парадку, але спатрэбіцца доўгая работа з цягліцамі: штодзённая расцяжка, масаж, ЛФК. Аднак дзяўчынку паставілі на чаргу (па страхоўцы) толькі на ліпень-жнівень.

    Неабходныя 4 тысячы еўра сабралі досыць хутка. Яны пойдуць на рэабілітацыйныя працэдуры (масаж, расцяжка, ЛФК), арэнду жылля, харчаванне і бытавыя патрэбы, а таксама на праезд і адміністрацыйныя выдаткі.

    Дададзім, што BYSOL таксама завершыў збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў: кожнаму дзіцяці да 16 гадоў плануецца выплаціць па 100 еўра. Больш за 150 дзяцей ужо атрымалі дапамогу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці