• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкага журналіста будуць судзіць за супрацоўніцтва з «экстрэмісцкім фармаваннем»

    Пракуратура Брэсцкай вобласці паведаміла, што накіравала ў суд крымінальную справу, распачатую супраць жыхара Брэста паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

    Пракуратура Брэсцкай вобласці змагаецца «з экстрэмізмам»

    Пракуратура Брэсцкай вобласці. Фота: Валерый Кароль

    Паводле службы інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, абвінавачаны не пазней кастрычніка 2023 года ўвайшоў у склад «Беларускай асацыяцыі журналістаў», прызнанай «экстрэмісцкім фармаваннем» рашэннем КДБ ад 28 лютага 2023 года. 

    Ведамства не называе імя і прозвішча абвінавачанага, але сцвярджае, што ў якасці ўдзельніка «экстрэмісцкага фармавання» ён напісаў не менш за 43 артыкулы, апублікаваныя ў Інтэрнэце. У афіцыйным паведамленні  падкрэслена, што журналіста трымаюць пад вартай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці