• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусам пішуць «супрацоўніцы» расійскага выдання: прапаноўваюць зняць сустрэчу з Ціханоўскім у Варшаве

    У расійскае незалежнае выданне Port звярнулася некалькі журналістаў, каб спраўдзіць інфармацыю, ці ёсць у іх супрацоўніцы пад нікамі «Марiя Габдуллина» і «Татьяна Лебедева». Гэтыя жанчыны апошнімі днямі грукаюцца да беларусаў і спрабуюць за грошы замовіць фота- і відэаздымку сустрэчы са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі, якая адбудзецца 26 чэрвеня ў Варшаве.

    Сяргей і Святлана Ціханоўскія

    Сяргей і Святлана Ціханоўскія падчас прэс-канферэнцыі ў Вільні. 22 чэрвеня 2025 года

    За працу гэтыя людзі, якія прадстаўляюцца расійскімі журналісткамі, прапаноўвалі аплату ў памеры 500 злотых і 100 эўра. Хто хаваецца за нікамі, невядома. Напрыклад, «Марія» распавядала тым, з кім яна спрабавала ўсталяваць кантакт, што жыве ў Вільні і працуе «пазаштатна». Аднак на прадастаўленых у рэдакцыю Port скрыншотах бачна, як тая «Марія» некалькі разоў памыляецца і піша пра сябе ў мужчынскім родзе.

    Як высветліла «Медыязона», акаунт «Татьяна Лебедева» на пытанне,каму тыя здымкі будуць перададзены, адказвае:  «для Гуманітарнай установы «БАЗА»».

    Port падкрэслівае, што такіх супрацоўніц у іх штаце няма.  Выданне таксама ўзгадвала, што некалькі дзён таму з медыя звязваліся невядомыя, якія хацелі наняць журналістаў рэдакцыі для «інтэрв’юявання аднаго чалавека» ў Вільні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці