«Люстэрка»: 4‑годдзе ў лічбах
8 ліпеня «Люстэрка», якое паўстала на месцы разгромленага партала TUT.BY, адзначае сваё чатырохгоддзе. Рэдакцыя ў лічбах паказала, што паспела зрабіць за гэты час. Напрыклад, выпусціць больш за 103 тысячы тэкстаў: штодня друкавалася больш чым 70 матэрыялаў.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: «Люстэрка»
Першая навіна на сайте «Люстэрка» з’явілася 8 ліпеня 2021 года. Рэпрэсіі ў Беларусі, гібель палітвязняў у турмах, рэдкія вызваленні – гэта далёка не поўны пералік тэмаў, якія асвятляла выданне.
«Люстэрку» не было і года, калі пачалася вайна ва Украіне. Значная частка рэдакцыі сустрэла яе проста ў Кіеве. На жаль, вайна дагэтуль займае адно з цэнтральных месцаў у парадку дня сайта. Пры ўсім тым сайт знаходзіць магчымасці расказваць і харошыя гісторыі, якіх так не хапае беларусам.
«Люстэрка» мае некалькі акаўнтаў у TikTok, у якіх ужо апублікаваныя больш за 3500 відэа.
На YouTube—канале выйшлі больш за 500 ролікаў у самых розных фарматах. Сумарная працягласць праглядаў скалала 3 631 103 гадзіны, ці больш за 150 000 дзён.
«Усё гэта — толькі частка ад зробленага нашай камандай за тысячы працоўных гадзін. І мы не плануем спыняцца, бо час мінае, але мэта не мяняецца: «Люстэрка» існуе, каб яго існаванне больш не было патрэбным. Каб у Беларусі маглі свабодна працаваць медыя, а за супярэчлівыя пазіцыі ўладаў выказванні людзі не траплялі за краты. Каб нашыя калегі, несправядліва асуджаныя на вялізныя тэрміны за тое, што казалі і публікавалі праўду, выйшлі на волю. Каб, урэшце, улада ў Беларусі падпарадкоўвалася яе народу, а не наадварот», — адзначае рэдакцыя.
«Люстэрка» стварыла частка каманды TUT.BY, разгромленага ўладамі 18 траўня 2021 года. Тады былі затрыманыя 15 чалавек.
Галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава і генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна ў сакавіку 2023 года асуджаныя па сфабрыкаванай і палітычна матываванай справеда 12 гадоў турмы кожная. Жанчыны дагэтуль знаходзяцца за кратамі.
